4 ліпеня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
4 ліпеня - сто восемдзесят пяты (сто восемдзесят шосты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1054: Успышка звышновай у сузор'і Цяльца. Цяпер на гэтым месцы знаходзіцца Крабападобная туманнасць.
- 1591: Адбыўся апошні татарскі набег на Маскву.
- 1776: Прынятая Дэкларацыя незалежнасці ЗША.
- 1890: Перазахаванне А. Міцкевіча ў Кракаве.
- 1892: На захадзе ад Урала знойдзены першы ў Расіі алмаз.
- 1916: Другое наступленне рускіх войскаў на Прыпяці.
- 1941: У Югаславіі пачалося антыфашысцкае паўстанне.
- 1941: Украінскія калабарацыяністы здзейснілі забойства польскіх навукоўцаў ва Львове.
- 1944: Савецкія войскі вызвалілі Полацк.
- 1950: Пачало вяшчанне Радыё Свабодная Еўропа.
- 1997: На Марсе пачаў працу амерыканскі зонд Pathfinder.
- 2008: Тэракт у Мінску падчас святкавання Дня незалежнасці (3.7), пацярпела 55 чалавек.
- 2008: Узноўлена авіяцыйная сувязь паміж Кітаем і Тайванем, перапыненая 60 гадоў таму.
Нарадзіліся [правіць]
- 1610: Поль Скарон, французскі паэт і драматург
- 1767: Кіёкутэі Бакін, першы прафесійны японскі пісьменнік, аўтар рамана "Хакендэн" (пам. 1.12.1848)
- 1781: Аляксандр Бенкендорф, расійскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, шэф корпуса жандармаў
- 1807: Джузэпэ Гарыбальдзі, герой Рысарджымента
- 1896: Маа Дунь, кітайскі пісьменнік, грамадскі дзеяч (пам. 27.3.1981)
- 1910: Глорыя Сцюарт, амерыканская актрыса
- 1921: Жэрар Дэбро, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1983)
- 1952: Альвара Урыбэ, прэзідэнт Калумбіі
- 1973: Ана-Марыя Ароска, калумбійская актрыса
Памерлі [правіць]
- 966: Бенедыкт V, Папа Рымскі
- 1848: Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, французскі пісьменнік і палітык
- 1910: Джавані Вірджыніа Скіяпарэлі, італьянскі астраном
- 1920: Макс Клінгер, нямецкі мастак
- 1934: Марыя Складоўская-Кюры, польскі фізік і хімік
- 1943: Уладзіслаў Сікорскі, польскі грамадска-палітычны, дзяржаўны і ваенны дзеяч (нар. 8(20).5.1881)
- 1952: Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч
- 1992: Астар П'яцола, аргенцінскі музыкант і кампазітар