Халестэрын

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Будова малекулы халестэрыну

Халестэрын (стар.-грэч.: χολή — жоўць і στερεός - цвёрды; сінонім: халестэрол) — арганічнае злучэнне, прыродны тлусты (ліпафільны) спірт, які змяшчаецца ў клеткавых мембранах ўсіх жывых арганізмаў за выключэннем бяз'ядзерных (пракарыёты). Нерастваральны ў вадзе, растваральны ў тлушчах і арганічных растваральніках. Каля 80% халестэрыну выпрацоўваецца самім арганізмам (печанню, кішэчнікам, ныркамі, наднырачнікамі, палавымі залозамі), астатнія 20% паступаюць з ежай. У арганізме знаходзіцца 80% свабоднага і 20% звязанага халестэрыну. Халестэрын забяспечвае стабільнасць клеткавых мембран у шырокім інтэрвале тэмператур.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Халестэрын // БелЭн, у 18 т., т.16. Мн., 2003. С. 529.

Шаблон:Прамежкавыя прадукты метабалізму халестэрыну і стэроідаў