Хамерсміцкі мост

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мост Хамерсміт
Мост Хамерсміт
Каардынаты: 51°29′18″ пн. ш. 0°13′49″ з. д.HGЯO
Афіцыйная назва англ.: Hammersmith Bridge
Вобласць ужывання аўтамабільны, пешаходны
Перасякае Тэмза
Месца размяшчэння Лондан
Канструкцыя
Агульная даўжыня 210
Шырыня моста 13
Эксплуатацыя
Адкрыццё 1887
Мост Хамерсміт (Вялікі Лондан)
Мост Хамерсміт
Мост Хамерсміт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хамерсміцкі мост (англ.: Hammersmith Bridge) — падвесны мост праз Тэмзу ў заходнім Лондане. Мост злучае цэнтр лонданскага бора Хамерсміт і Фулэм на паўночным беразе Тэмзы з раёнам Барнс бора Рычманд-апан-Тэмз. Мост дазваляе аўтамабільны рух і праход пешаходаў. Гэта другі сталы мост на гэтым месцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Збудаванне моста было ўхвалена парламенцкім законам у 1824 годзе, на наступны год мост пачалі будаваць. Гэта быў першы падвесны мост праз Тэмзу, ён быў спраектаваны Уільямам Тырні Кларкам. Будаўніцтва моста абыйшлося ў £80,000, праезд па мосту быў платным.

Да 1870-х гадоў мост Хамерсміт ужо не спраўляўся з нагрузкай цяжкага транспарту, яго ўласнікі занепакоіліся, калі ў 1870 годзе 11-12 тысяч людзей сабраліся на мосце для таго, каб прагледзець на лодкавую рэгату, якая пад мостам праходзіла адзнаку трохі меншую за палову дыстанцыі гонкі працягласцю 4¼ мілі. У 1884 годзе часовы мост быў узведзены для падтрымання руху падчас будаўніцтва сталага моста.

Сучасны падвесны мост быў спраектаваны інжынерам сэрам Джозефам Безалетам і стаіць на тым жа падмурку, што і старая канструкцыя Кларка. Новы мост быў пабудаваны кампаніяй Дыксан, Эплбі і Торн. Мост быў адкрыты спадчынным прынцам Эдуардам 11 чэрвеня 1887 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]