Хламідамонас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Хламідамонас
Chlamydomonas (10000x)
Хламідамонас пад электронным мікраскопам.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chlamydomonas Ehrenb., 1834, nom. cons.

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   5448
NCBI   3052

Хламідамонас (Chlamydomonas) — род зялёных водарасцей сямейства хламідаманадавых.

Налічваецца больш за 500 відаў. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах (часцей забруджаных, са стаячай вадой), у глебе, на наземных субстратах. На Беларусі 18 відаў.[1]

Міхраскапічныя аднаклетачныя рухомыя арганізмы з 2 жгуцікамі і гладкай абалонкай без вырастаў. Плаваюць свабодна або прымацоўваюцца да водных беспазваночных жывёл. Хларапласты чашападобныя, пласціністыя, зорчатыя, з 1—2 пірэноідамі і вочкам. Бясполае размнажэнне дзяленнем на 2—8 зааспор, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія, радзей аагамія.

Выкарыстоўваюць у ачышчальных збудаваннях, культывуюць у лабараторыях для даследаванняў па генетыцы фотасінтэзу, біялогіі развіцця, вызначэння таксічнасці забруджаных вод.

Зноскі

  1. Міхеева (2003)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхеева Т. Хламідамонас // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.