Зялёныя водарасці
Зялёныя водарасці | ||||||||||||
Разнастайнасць сіфонавых водарасцяў (Bryopsidales). Ілюстрацыя з кнігі Эрнста Гекеля «Kunstformen der Natur», 1904 | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Chlorophyta Pascher, 1914 | ||||||||||||
Класы | ||||||||||||
|
Зялёныя водарасці (Chlorophyta) — аддзел ніжэйшых раслін.
Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Адна- і шматклетачныя, каланіяльныя, цэнабіяльныя арганізмы рознай марфалагічнай структуры цела (акрамя амебоіднай), памерам ад 1 мкм да дзесяткаў сантыметраў. Колер зялёны (хларафіл пераважае над жоўтымі пігментамі — карацінамі і ксантафіламі), рэдка бясколерныя арганізмы. Клеткі з цэлюлознай, цэлюлозна-пекцінавай ці пекцінавай абалонкай, адна- або шмат’ядравыя. Хларапластаў адзін ці некалькі, восевыя ці пасценныя, розный формы. Запасныя рэчывы — крухмал і зрэдку алей.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Пашыраны на ўсіх кантынентах і ў морах; трапляюцца ў вадаёмах, глебе, на скалах і сценах, кары дрэў, поўсці млекакормячых. У якасці эндасімбіёнтаў жывуць у клетках прасцейшых, губак, гідраў (зоахларэла). Планктонныя і бентасныя арганізмы, ёсць эпіфіты на раслінах і жывёлах, сімбіёнты з іншымі арганізмамі (напрыклад, лішайнікамі).
На Беларусі 140 родаў, каля 650 відаў; найбольш пашыраныя роды: аацысціс (Oocystis), анкістрадэсмус (Ankistrodesmus), вольвакс (Volvox), гідрадыкцыён (Hydrodictyon), дэсмідыум (Desmidium ), зігнема (Zygnema), кладофара (Cladophora), кластэрыум (Closterium), лагерхеймія (Lagerheimia), мужоцыя (Mougeotia), пандарына (Pandorina), спірагіра (Spirogyra), сцэнедэсмус (Scenedesmus), тэтраэдран (Tetraedran), улотрыкс (Ulothrix), хламідамонас (Chlamydomonas), хларэла (Chlorella), цэластрум (Coelastrum), эўдарына (Eudarina) і іншыя.
Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]
Размнажэнне вегетатыўнае, бясполае (заа-, апланаспорамі або акінетамі), полавае (ізагамія, гетэрагамія, голагамія, аагамія і кан’югацыя). У рухомых зялёных водарасцей ёсць вочка, 2—4 і больш жгуцікаў.
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Паводле базы даных AlgaeBase аддзел ахоплівае наступныя класы[1]:
- Chlorodendrophyceae Massjuk, 2006
- Chlorophyceae Wille, 1884
- Mamiellophyceae Marin et Melkonian, 2010
- Nephrophyceae Caval.-Sm., 1993
- Pedinophyceae Moestrup, 1991
- Trebouxiophyceae Friedl, 1995
- Ulvophyceae K.R. Mattox et K.D. Stewart, 1978
Паводле іншых класіфікацый могуць вылучацца такія класы, як вальвоксавыя (Volvocales), кан’югаты (Conjugatophyceae), сіфонавыя водарасці (Bryopsidales), пратакокавыя (Protococcophyceae), улотрыксавыя (Ulothrichales); каля 400 родаў, да 20 тысяч відаў.
Значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
У складзе планктону выклікаюць «цвіценне» вады. Некаторыя (напр., ульва) ядомыя. Актыўныя фотасінтэтыкі і ўдзельнікі самаачышчэння вады, аб’екты даследаванняў як крыніцы харчовай біямасы ў замкнёных экалагічных сістэмах (напр., хларэла (Chlorella) і сцэнедэсмус (Scenedesmus)).
Зялёныя водарасці — найбольш верагодныя папярэднікі наземных раслін.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Taxonomy Browser. Phylum: Chlorophyta (англ.). AlgaeBase. (Праверана 20 лютага 2028).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мельнікаў С. С. Зялёныя во́дарасці // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 127. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).