Хрыстос Уседзяржыцель (Быцень)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хрыстос Уседзяржыцель. XVI стагоддзе
Матэрыял дошка, яечная тэмпера
Памеры 150 × 110 × 3 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
(інв. кп-26149)

Хрыстос Уседзяржыцель — абраз беларускай школы XVI стагоддзя, выяўлены ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёна[1]. Захоўваецца ў калекцыі ў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. кп — 26149). Памер абраза — 150 × 110 × 3 см[2].

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз выяўлены 3-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1958 годзе ва Успенскай царкве в. Быцень Івацэвіцкага раёна[2].

Раскрыты рэстаўратарам вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя» П. Р. Журбеем у 1989 годзе ў Мінску[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Хрыстос у чырвоным з вохрыстым клавам хітоне, блакітным з асістам гімаціі паказаны франтальна, амаль пакаленна. Правай рукой ён благаслаўляе, левай падтрымлівае разгорнутае Евангелле з тэкстамі ў 9 радкоў. Пазалочаны фон, разьбяны, з буйным раслінным арнаментам. Німб пазалочаны з дэкаратыўным перакрыжаваннем трыма карычневымі кругамі, у якія ўкампанаваны манаграмы Хрыста. Поле ўверсе і ўнізе шырокае з сіняй паласой, пасярэбранае, з чырвоным аздабленнем, злева — чорнае, справа — рэканструявана рэстаўратарам[2].

Буйны рэльефны арнамент запазычаны з італьянскага ткацтва і нямецкай набіванкі XV—XVI стагоддзяў[3].

Выстаўкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мастацтва рэнесансу ў Беларусі. Мінск. 1990
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мінск. 2000

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Высоцкая Н. Ф. Станковая живопись Белоруссии второй половины XVI—XVIII веков : автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата искусствоведения : специальность 17.00.04 Изобразительное искусство
  • Іканапіс і разьба Беларусі XV—XVIII стст. Мн. 2000. № 4.

Зноскі

  1. Балыкина Е. Н. ШЕДЕВРЫ ИКОНОПИСИ БЕЛАРУСИ XII—XVIII ВВ. Архівавана 28 лютага 2021. (руск.)
  2. а б в г 4. Хрыстос Уседзяржыцель // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 28. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  3. 3. Параскева // Жывапіс барока Беларусі / Аўт.-склад. Н.Ф.Высоцкая. — Беларус. Энцыкл. — Мн.: Мін. ф-ка каляр. друку, 2003. — С. 26. — 301 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]