Чырвоны колер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чырвоны
— Колерныя каардынаты —
RGB HEX #FF0000
RGB¹ (r, g, b) (255, 0, 0)
CMYK² (c, m, y, k) (0, 100, 100, 0)
HSV (h, s, v) (0°, 100%, 100%)
¹: Нармалізавана да [0–255]
²: Нармалізавана да [0–100]

Чырвоны — колер з мінімальнай частатой, успрыманай чалавечым вокам. Дыяпазон чырвоных колераў у спектры з даўжынёй хвалі 630—760 нанаметраў, мяжа ўспрымання залежыць ад узросту. Адзін з трох «асноўных» колераў у сістэме RGB, дадатковы да яго — блакітны.

Чырвоныя прыродныя фарбавальнікі і пігменты[правіць | правіць зыходнік]

Багоўка на чырвонай кветцы

У тэхніцы, паліграфіі, прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоны, як сігнальны колер — прыкмета небяспекі, забароны дзеяння, руху (светлафор) і інш.
  • маркер «СТОП» — кнопкі
  • Чырвоным колерам адзначаюць балоны з гаручымі газамі — прапанам, метанам
  • Знак «Горача», напрыклад для кранаў гарачай вады

Чырвоныя харчовыя фарбавальнікі, E**[правіць | правіць зыходнік]

Прыродныя эталоны і пігменты[правіць | правіць зыходнік]

У культуры і этнаграфіі[правіць | правіць зыходнік]

У фальклоры[правіць | правіць зыходнік]

Нараўлянскі строй (марка Беларусі)

Чырвоны колер — адзін з самых значных у колеравым кодзе. Уваходзячы ў парадыгму «афарбаванае (не-белае)», чырвоны колер выконвае шэраг магічных, рытуальных функцый. Разам з белым і чорным чырвоны колер, як вядома, складае асноўны спектр колеравай сімволікі і ўтварае з імі апазіцыю «белае-чырвонае» (чырвонае проціпастаўляецца беламу, светламу як не-белае, афарбаванае, чорнае) ці трыяду «белае-чырвонае-чорнае». Апошняя акталізуецца, напрыклад, у беларускім этыялагічным міфе пра бусла: белы, чырвоны, чорны — колеры буслінай афарбоўкі — адпавядаюць колерам традыцыйнай беларускай вопраткі. Названая ўніверсальная камбінацыя колераў адносна замоў і іншых тэкстаў разумеецца як сімвалічная схема пераходу. Чорны колер пры гэтым адпавядае стану хваробы ці парушэнню парадку рэчаў, белы — выздараўленню ці вяртанню да былога парадку, а чырвоны — вяртанню нячыстай сілы ў іншасвет.

Іншая рэалізацыя трыяды «чорнае-чырвонае-белае» — гэта пераход ад чорнага (дрэннае) праз чырвонае (сярэдняе, пераходнае) да белага (добрае), г.зн. адносіны зыходнае-пераходнае-пастаяннае.

Белае і чырвонае могуць сімвалізаваць мужчынскі і жаночы пачаткі, а іх сувязь — змену стану (шлюб, плоднасць, выздараўленне, ачышчэнне).

Чырвоны колер у іншых кодах[правіць | правіць зыходнік]

Трыяда «белы-чырвоны-чорны» мае праекцыю ў іншых кодах. У кодзе металаў ёй адпавядае трыяда «серабро-золата (медзь)-жалеза».

У прасторавым кодзе чырвонаму колеру адпавядае парог хаты, вароты, бераг ракі, гара, камень; у лічбавым кодзе — лічбы 3 і 10; у кодзе жывёл — сабака і певень; у кодзе раслін — расліны, якія плятуцца і маюць цыбуліны; у кодзе прадметаў — лыжка; у кодзе цела — пазногці, валасы (поўсць) і г. д.

Чырвоны колер у міфапаэтычнай карціне свету беларусаў[правіць | правіць зыходнік]

У міфапаэтычнай карціне свету беларусаў, як і іншых народаў, чырвоны колер стала асацыюецца з агнём. Гэтая сувязь выразна выяўляецца ў вераваннях, легендах, загадках, варожбах і да т. п. Так, паводле вераванняў, агні, якія відаць сярод ночы на балоце, курганах ці полі, — закапаныя ў зямлі скарбы, што перасушвае чорт. Асацыяцыі чырвонага колеру і агню, а таксама крыві прадстаўлены ў цэлым корпусе фітонімаў, дзе колер названы не проста, а метафарычна (гарыцвет, крываўнік). У замовах на спыненне крыві часта гаворыцца пра чырвоную ружу ці каліну: «як расліны не прымаюцца, так і кроў не з'яўляецца».

Чырвоныя шырокія паясы заўсёды лічыліся каштоўным дарам. Іх выраблялі спецыяльна на вяселле для падпяразвання маладой, для падарунка жаніху, бацьку маладога, свякрусе, свату.

У радзінных абрадах чырвоны колер надзяляецца семантыкай пераходу, сімвалізуе жыццё, здароўе і як сімвал сілы выконвае ахоўную функцыю: толькі што народжане немаўля абвязваюць чырвонымі ніткамі.

У пахавальнай абраднасці чырвоны колер абазначае прыналежнасць да іншасвету і адначасова абараняе ад небяспекі, якая зыходзіць ад яго. Так, нябожчыку завязвалі чырвонай ніткай рукі і ногі, труну некалі разоў з канца ў канец абмотвалі чырвонай ваўнянай ніткай.

Чырвоным колерам, традыцыйна суадносным з іншасветам, пазначаецца шэраг дэманічных істот (вадзянік з чырвонымі плаўнікамі, русалкі ў выглядзе чырвоных кароў).

У аграрных і жывёлагадоўчых абрадах беларусаў чырвоны колер сімвалізуе плоднасць і выконвае ахоўныя функцыі. Каб маланка не спаліла хату ці іншыя пабудовы, у рабінавую ноч пад страху прывязвалі чырвоныя ніткі.

Адметную групу абярэгаў складаюць рэчы чырвонага колеру. Сюды трэба аднесці і вышываны арнамент чырвонага колеру. Каб засцерагчы ад сурокаў, насілі на руках і нагах суконныя ніті, завязаныя ў тры вузлы. Чырвоная нітка на руцэ служыць засцерагальным талісманам.

Прадметы чырвонага колеру выкарыстоўваюцца ў любоўнай і шкодніцкай магіі (напрыклад, залом пшаніцы).

Шырока чырвоны колер прадстаўлены ў варожбах, прыкметах, тлумачэннях сноў (чырвоны конь — да хваробы, чырвоная хустка — знаёмства).

Чырвоны колер, па-першае, можа функцыянаваць у выглядзе асобнага тыпу колеравага сімвала, па-другое, утвараць колеравае спалучэнне, сэнс якога не зводзіцца да сумы значэнняў асобна ўзятых колераў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / Склад. І. Клімовіч; рэдкал. С. Санько [і інш.]. 2 выд., дап. — Мінск : Беларусь, 2006.
  • Белова О. Красный цвет // Белова О. Славянские древности. Этнолингвистический словарь: В 5 т. / Под общ. Ред. Н. Толстого. Т. 2: Д-К (Крошки). — Москва, 1999.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Web colors black silver grey white red maroon purple fuchsia green lime olive yellow orange blue navy teal aqua
                                 


Колеры і адценні
  Адценні ружовага Адценні чырвонага Адценні карычневага       Адценні белага
Адценні пурпурнага Пурпурны Чырвоны Аранжавы Адценні аранжавага     Белы
Адценні фіялетавага Фіялетавы   Жоўты Адценні жоўтага     Шэры
Адценні сіняга Сіні Блакітны Зялёны Адценні зялёнага     Чорны
    Адценні блакітнага         Шэрая шкала