Хрэсны шлях, Рафаэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Christ Falling on the Way to Calvary - Raphael.jpg
Рафаэль Санці
Хрэсны шлях, 1515-1517
El Pasmo de Sicilia
палатно, масла.
318×229 см
Прада, Мадрыд

«Хрэсны шлях» («Падзенне Ісуса», «Сіцылійскае Спазіма» ісп.: El Pasmo de Sicilia, італ.: Santa Maria dello Spasimo) — алтарная карціна Рафаэля на сюжэт аднаго з момантаў (стаянняў) Хрэснага шляху на Віа Далароза. Карціна захоўваецца ў Прада і паходзіць са збору іспанскіх каралёў.

На палатне намалявана адно з трох падзенняў Ісуса падчас шляху на Галгофу. Назва «Сіцылійскае Спазіма» звязана з паходжаннем карціны: яна знаходзілася ў манастыры Санта-Марыя-дэла-Спазіма (Палерма). Яна знаходзілася там да таго моманту, пакуль іспанскі кароль Філіп IV не выявіў гарачага жадання атрымаць у сваю калекцыю Рафаэля. Паколькі Сіцылія была часткай іспанскіх уладанняў, гэта не сустрэла цяжкасцяў.

Першапачаткова карціна была напісана на дошцы, але ў XIX стагоддзі перакладзена на палатно.


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.