Афінская школа
|
|
|
| Рафаэль Санці | |
| Афінская школа, 1511 | |
| Scuola di Atene | |
| 770×500 см | |
| Апасталічны палац, Ватыкан |
Афінская школа (іт. Scuola di Atene) — фрэска працы Рафаэля ў станцы дэла Сеньятура Ватыканскага палаца.
Змест |
[правіць] Гісторыя
У 1508 годзе па даручэнні Папы Юлія II Рафаэль распісвае станцы (парадныя залы) Ватыканскага палаца. Станца дэла Сеньятура была першай са станцаў, распісаных Рафаэлем (1508—1511 гг.). Яго фрэскі — гэта алегарычныя выявы чалавечай дзейнасці: «Афінская школа» — філасофія, «Дыспут» — багаслоўе, «Мудрасць, умеранасць і сіла» — правасуддзе, «Парнас» — паэзія. У сваіх чатырох вялікіх кампазіцыях Рафаэль паказаў чатыры падмурка, на якіх, па яго перакананні, павінна будавацца чалавечае грамадства: розум (філасофія, навука), дабрыня і каханне (рэлігія), прыгажосць (мастацтва), справядлівасць (правасуддзе). Фрэска «Афінская школа» па праве прызнаецца адным з лепшых твораў не толькі Рафаэля, але і рэнесанснага мастацтва ў цэлым.
[правіць] Спіс персанажаў[1]
- Зянон з Кітыёна ці Зянон Элейскі
- Эпікур
- Фрыдэрыка II, герцаг Мантуі
- Аницый Манлій Торкват Северын Баэцый ці Анаксімандр ці Эмпедокл Акраганцкі
- Авероэс
- Піфагор
- Алківіяд ці Аляксандр Македонскі
- Антысфен ці Ксенафонт
- Гіпатыя (умілаваная Рафаэля, Маргерыта)
- Эсхін
- Парменід
- Сакрат
- Геракліт Эфескі (Мікеланджэла)
- Платон (Леанарда да Вінчы)
- Арыстоцель (трымальны Нікамахаву этыку)
- Дыяген
- Плацін
- Еўклід ці Архімед з вучнямі
- Страбон ці Заратустра
- Клаўдзій Пталамей
- Пратаген
- (R) Апелес (Рафаэль)
[правіць] Фрагменты
-
Франчэска Марыя I дэла Раверэ ці ўмілаваная Рафаэля ў вобразе Гіпатыі і Парменід
-
Мікеланджэла ў вобразе Геракліта Эфескага
-
Леанарда да Вінчы ў вобразе Платона
-
Даната Брамантэ ў вобразе Еўкліда ці Архімеда
-
Страбон ці Заратустра, Клаўдзій Пталамей, Рафаэль у вобразе Апелеса і П'етра Перуджына ці Тыматэа Віці ў вобразе Пратагена
[правіць] Гл. таксама
Зноскі
- ↑ The School of Athens, «Who is Who?», Michael Lahanas, mlahanas.de Праверана 14 кастрычніка 2010
[правіць] Спасылкі
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Афінская школа- Афінская школа у Web Gallery of Art (англ.)