Хэтчардз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хэтчардз на чыгуначным вакзале Сэнт-Панкраса

Хэтчардз (англ.: Hatchards) — найстарэйшы кніжны магазін у Злучаным Каралеўстве.[1][2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кніжная крама «Хэтчардз» была заснавана на Пікадзілі 173, Джонам Хэтчардам у 1797 годзе.[3] Яна перамясцілася на Пікадзілі 189—190 ў 1801 годзе. Прычынай перамяшчэння крамы стала пабудова Егіпетскай залы. Далей, другім адрасам крамы стаў Пікадзілі 187 у 1820 годзе. Яна і сёння працуе па гэтым адрасе.

У самой краме, на лесвіцы вісіць партрэт Джона Хэтчарда.

Крама была заснавана з калекцыяй ад Саймана Вандэнберга, у асноўным гэта кнігі 18-га стагоддзя.

Кампанія Хэтчардз была набыта паліграфічнай кампаніяй «William Collins, Sons» ў 1956 годзе. Далей была прададзена кампаніі Pentos ў 1990 годзе, і Pentos, быў набыты пазней Waterstone's.[4]

Новая крама была акдрыта ў чыгуначным вакзале Сэнт-Панкраса ў 2014 годзе.

Значнасць[правіць | правіць зыходнік]

Крама мае адну з найлепшых рэпутацый: была добра ацэнена высакакласнымі аўтарамі і трымае тры каралеўскія прадпісанні прызначэння.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Peter Marcan, Directory of Specialist Bookdealers in the United Kingdom Handling Mainly New Books: With Appendices Listing Specialist Directories of Museums, Libraries, and Associations, page 6 (P. Marcan, 1982).
  2. Sandra L. Beckett, Crossover Fiction: Global and Historical Perspectives, page 212 (Routledge, 2009).
  3. Hatchards. Праверана May 25, 2016.
  4. Christopher Hibbert; Ben Weinreb; Julia Keay; John Keay (23 March 2010). The London Encyclopaedia. Macmillan. p. 388. ISBN 978-1-4050-4925-2. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]