Царква Святога Пятра, Цюрых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 47°22′16″ пн. ш. 8°32′27″ у. д. / 47.371111° пн. ш. 8.540833° у. д. (G) (O) (Я)

Царква Святога Пятра ў Цюрыху

Царква Святога Пятра (ням. Kirche St. Peter) — найстарэйшая царква Цюрыха. Царква знакамітая самым вялікім вежавым гадзіннікам у Еўропе: дыяметр цыферблата складае 8,7 метраў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вежа з гадзіннікам

У ходзе археалагічных раскопак удалося выявіць раннюю царкву, датаваную прыкладна VIII-IX стагоддзем. Гэты будынак быў заменены новай раманскай царквой прыкладна ў 1000 годзе. Яна ж у сваю чаргу змянілася ў 1230 годзе на позднераманскі будынак, частка якога і захавалася да нашых дзён. Рудольф Брун - першы незалежны мэр горада, быў пахаваны тут у 1360 годзе. Неф быў перабудаваны ў 1460 годзе ў гатычным стылі.

Сучасны будынак быў асвечаны ў 1706 годзе як першая царква, пабудаваная пры пратэстантызме. Да 1911 года вежа выкарыстоўвалася ў якасці сігнальнай вежы пры пажары. З 1970 па 1975 год праводзіліся рэстаўрацыйныя працы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Peter Ziegler: St. Peter in Zürich. Von den Ursprüngen bis zur heutigen Kirchgemeinde. Buchverlag NZZ, Zürich 2006 (ням.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]