Царква ў гонар абраза Божай Маці «Уладзімерскі» (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Царква ў гонар абраза Божай Маці «Уладзімерскі»
53°52′25″ пн. ш. 27°38′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Map

Царква ў гонар абраза Божай Маці «Уладзімерскі» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Мінску. Знаходзіцца на вул. Волжскім праездзе, 8[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1990-я гг. паводле праекта А. Яроменкі. Першая служба адбылася ў 1991 годзе[2].

Шануюцца абразы Уладзімірскія і Чантахоўскія Маці Божая, «Святы Дабраверны князь Аляксандр Неўскі», святыя мошчы шматлікіх святынь у ківоце. Пры царкве нядзельная школа, бібліятэка-чытальня.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Храм вырашаны асіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, у якой дамніруе 2-ярусная (цыліндр на чацверыку) званіца пад сферычным купалам. Франтальны плоскасны фасад завершаны акруглымі атыкамі, прарэзаны арачнымі ўваходнымі і двайным аконным праёмамі[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]