Цеплавы рухавік
Цеплавы́ рухаві́к - прыстасаванне бесперапыннага дзеяння, якое атрымлівае энергію ў форме цеплыні, якая затым перадаецца наваколлю ў форме работы і, ў абавязковым парадку, ў форме цеплыні.
Схематычна цеплавы рухавік можна ўявіць як тры тэрмадынамічныя сістэмы: дзве з іх з'яўляюцца крыніцамі цяпла, а адна - рабочым целам. Падчас тэрмадынамічнага працэсу рабочае цела атрымлівае цяпло ад гарачай крыніцы, далей частка цяпла пераўтвараецца ў механічную работу, а астатняе аддаецца другой (халоднай) крыніцы цяпла.
У цеплавым рухавіку заўсёды здзяйсняецца прамы тэрмадынамічны цыкл (цыкл, у якім да рабочага цела падводзіцца большая колькасць цеплыні пры большай тэмпературы, а адводзіцца меншае пры больш нізкай тэмпературы, розніца гэтых цяплынь роўная здзейсненай рабоце).
Тэорыя [правіць]
Работа, якая здзяйсняецца рухавіком, роўная:
, дзе:
— колькасць цеплыні, атрыманае ад награвальніка,
— колькасць цеплыні, аддадзенае ахаладжальніку.
Каэфіцыент карыснага дзеяння (ККДз) цеплавога рухавіка разлічваецца як адносіны работы, якая здзяйсняецца рухавіком, да колькасці цеплыні, атрыманай ад награвальніка: 
Частка цеплыні пры перадачы непазбежна губляецца, таму ККДз рухавіка меней 1. Максімальна магчымы ККД мае рухавік Карно. ККД рухавіка Карно залежыць толькі ад абсалютных тэмператур награвальніка(
) і халадзільніка(
):
, дзе:
— колькасць цеплыні, атрыманае ад награвальніка,
— колькасць цеплыні, аддадзенае ахаладжальніку.