Цзэн Вэньхуэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цзэн Вэньхуэй
кіт.: 曾文蕙
Пол жанчына
Спецыялізацыя скейтбордынг[d]
Нарадзілася 8 лютага 2005(2005-02-08)[1] (19 гадоў)
Грамадзянства

Цзэн Вэньхуэй (кіт.: 曾文蕙; 8 лютага 2005) ― кітайская вулічная скейтбардыстка і двухразовы чэмпіён Кітая.[2] На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года яна заняла шостае месца ў жаночым вулічным скейтбордынгу, першым мерапрыемстве такога роду, якое было ўключана ў алімпійскую праграму.[3]

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Цзэн была абрана для падрыхтоўкі да скейтбордынгу ў 2017 годзе, каля дванаццаці гадоў. Да таго, як яна пачала катацца на скейтбордзе, займалася кунг-фу з шасці гадоў. Яна дэбютавала ў прафесійным скейтбордынгу ў 2018 годзе на Міжнародным адкрытым чэмпіянаце па скейтбордынгу (ISO) у Нанкіне, дзе заняла трынаццатае месца ў кваліфікацыі жаночага вулічнага спаборніцтва. Яна заняла чацвёртае месца на Азіяцкіх гульнях 2018 года і выйграла нацыянальны чэмпіянат Кітая па скейтбордынгу ў 2019 і 2020 гадах.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Zeng Wenhui // https://www.olympedia.org/athletes/141762
  2. Athletes: ZENG Wenhui (Skateboarding)(нявызн.)(недаступная спасылка). Tokyo 2020 Olympics. Архівавана з першакрыніцы 30 ліпеня 2021. Праверана 26 ліпеня 2021.
  3. Zucker, Joseph. Olympic Skateboarding 2021: Women's Street Medal Winners and Results (англ.). Bleacher Report. Праверана 26 ліпеня 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]