Дом па праспекце Незалежнасці, 13

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 13
53°53′52″ пн. ш. 27°33′10″ у. д.HGЯO
Краіна
Горад
Архітэктар Генадзь Пятровіч Баданаў і Міхаіл Сцяпанавіч Асмалоўскі
Будаўніцтва 19501954 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000162шыфр 713Г000162
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дом па праспекце Незалежнасці, 13 — жылы дом у Мінску, размешчаны па праспекце Незалежнасці паміж вуліцамі Валадарскага і Гарадскі Вал. На першым паверсе размешчаны кінатэатр «Цэнтральны» і ювелірная крама «Чараўніца» (раней яе месца займала абутковая крама «Чаравічкі»)[1].

У пачатку XX стагоддзя на месцы дома знаходзіўся будынак прыватнай фельчарска-акушэрскай школы доктара Гутцайта (вул. Захар’еўская, 51)[1].

Пабудаваны ў 19501954 гг. (архіт. Г. Баданаў і М. Асмалоўскі) з цэглы. У доме жылі скульптар Заір Азгур, архітэктары Леанід Левін і Сяргей Баткоўскі, акцёр і рэжысёр Леон Рахленка, лёгкаатлет Міхаіл Крываносаў[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Праспект Незалежнасці. Дом № 13 злева
Дом уначы

Будынак П-падобны ў плане, пяціпавярховы, 105-кватэрны, з 2 бакавымі крыламі: кароткае крыло павернута да вул. Валадарскага, падоўжанае — да вул. Гарадскі Вал. 1-ы паверх заняты магазінамі і кінатэатрам «Цэнтральны», вестыбюльная група якога размешчана ў межах дома, фае з глядзельнай залай на 502 месцы — у двухпавярховай прыбудове з боку двара. Галоўны фасад расчлянёны на 3 ярусы. Ніжнія ярусы трактаваны масіўна за кошт апрацоўкі атынкаванай паверхні пад руст і арачных праёмаў. Верхні ярус аформлены пілястрамі, арачкамі, вазамі, гірляндамі, абрамленнем балконаў 4-га паверха. Аркі 1-га паверха адкрываюць лоджыю з уваходам у кінатэатр і касы. Бакавыя аркі — скразныя праезды ва ўнутраны двор. У аснове планіроўкі жылых паверхаў — трохкватэрная секцыя (архіт. С. Кавыкоў).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]