Арка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Трыумфальная арка ў Парыжы

А́рка (іт. arco ад лац.: arcus — дуга, выгін), крывалінейнае перакрыцце праёмаў у сцяне (дзверы, вокны, вароты) ці пралётаў паміж дзвюма апорамі.

Аркі бываюць паўцыркульныя (апісаныя паўакружнасцю), падковападобныя, лучковыя (апісаныя дугой, меншай за паўакружнасць), стрэльчатыя (утвораныя дзвюма дугамі, якія перасякаюцца пад вуглом), шматлопасцевыя (складаюцца з некалькіх дробных арачак). Аркі адрозніваюць па прызначэнні: падпружныя (падтрымліваюць розныя тыпы скляпеністых канструкцый), разгрузачныя (успрымаюць і перадаюць нагрузку ад верхніх частак збудавання).

Разнастайныя формы арак у развіцці архітэктуры набываюць не толькі канструкцыйнае, але і дэкаратыўнае значэнне, становяцца элементамі арнаменту — характэрнымі прыкметамі таго ці іншага стылю: спічастыя і трохлістыя аркі — готыкі, паўцыркульныя — рэнесансавыя, падковападобныя — маўрытанскія, кілепадобныя — старажытнарускія і г.д.

У беларускім дойлідстве арачныя канструкцыі з'явіліся ў 11-12 ст. Адным з варыянтаў з'яўляецца клуатр — арачная галерэя.

[правіць] Гл. таксама

[правіць] Крыніца

  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапам. для вучняў. / Уклад. Б. Лазука Мн.: Беларусь, 2001. ISBN 985-01-0124-5
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах