Цягліцы тулава чалавека
Цяглі́цы ту́лава чалавека, або Му́скулы ту́лава чалавека, або гутаркова: Мы́шцы ту́лава чалавека, — актыўная частка апорна-рухальнага апарату чалавека, да якой адносяць усе папярочна-паласатыя цягліцы, акрамя цягліц шыі, галавы, верхніх і ніжніх канечнасцей, а таксама кардыяміяцытаў.
З пункту гледжання эмбрыягенезу цягліцы тулава можна падзяліць на дзве групы: уласныя цягліцы спіны, а таксама, так званыя, «цягліцы-чужаніцы». Уласныя цягліцы з'яўляюцца ў эмбрыягенезе раней, ляжаць вельмі глыбока (непасрэдна на костках восевага шкілета) і прыводзяць у рух, галоўным чынам, шкілет тулава і галавы. Цягліцы-чужаніцы пры развіцці зародка з'яўляюцца на тулаве пазней і таму знаходзяцца на паверхні яго ўласнай мускулатуры. Функцыянальна цягліцы-чужаніцы адрозніваюцца ад уласных цягліц тым, што звязаныя пераважна з працай верхніх канечнасцей, хаця здольныя пры пэўных умовах прыводзіць у рух тулава і галаву. Уласныя цягліцы тулава знаходзяцца ва ўсіх яго абласцях, а цягліцы-чужаніцы тулава — на грудзях і спіне.
Зрэшты, традыцыйна ў вышэйшых і сярэдніх медыцынскіх навучальных установах цягліцы тулава падзяляюць на адпаведныя групы:
- Цягліцы спіны;
- Цягліцы грудзей;
- Дыяфрагму;
- Цягліцы жывата.
Цягліцы спіны[правіць | правіць зыходнік]
Цягліцы спіны (mm. dorsi) падзяляюць на паверхневыя і глыбокія (цягліцы пазваночніка).
Паверхневыя цягліцы спіны[правіць | правіць зыходнік]
Выява | Назва (часткі, брушкі) | Прымацаванне | Кровазабеспячэнне | Інервацыя | Функцыя | Заўвагі | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пачатак | Канец | |||||||
Трапецападобная цягліца (лац.: m. trapezius) | Сыходная частка (лац.: pars descendens) | Вонкавы патыліцавы выступ (лац.: protuberantia occipitalis externa), верхняя каркавая лінія (лац.: linea nuchalis superior), каркавая звязка (лац.: lig. nuchae), надвосцевыя звязкі (лац.: ligg. supraspinale) ўсіх грудных пазванкоў (лац.: vertebrae thoracicae) | Восць лапаткі (лац.: spina scapulae), акраміён (лац.: acromion), акраміяльны канец ключыцы (лац.: extremitas acromialis claviculae) | Папярочная артэрыя шыі (лац.: a. transversa colli), патыліцавая артэрыя (лац.: a. occipitalis), надлапаткавая артэрыя (лац.: a. suprascapularis), заднія міжрабровыя артэрыі (лац.: aa. intercostales posteriores) | Вонкавая галіна дадатковага нерва (лац.: r. externus n. accessorii) і шыйныя нервы CII—CIV (лац.: nn. cervicales CII—CIV) | Пры скарачэнні ўсіх пучкоў цягліцы лапатка набліжаецца да пазваночнага слупа; пры скарачэнні верхніх пучкоў — паднімаецца, а ніжніх — апускаецца. Пры фіксацыі лапаткі абедзве трапецападобныя цягліцы цягнуць галаву назад, а пры аднабаковым скарачэнні цягліца нахіляе галаву ў той жа бок. | Сухажыльныя пучкі цягліцы кароткія і толькі ў абсягу ніжніх шыйных і верхніх грудных пазванкоў, дасягаючы вялікай даўжыні, утвараюць ромбападобную сухажыльную пляцоўку. Між прымацаваннем узыходзячых пучкоў цягліцы і восцю лапаткі размяшчаецца невялікая падсухажыльная сумка трапецападобнай цягліцы (лац.: bursa subtendinea musculi trapezii). Ля месца прымацавання трапецападобнай цягліцы да акраміёна, на заднявонкавай паверхні апошняга, залягае падскурна значных памераў акраміяльная падскурная сумка (лац.: bursa subcutanea acromialis).
TA: A04.3.01.001 | |
Папярочная частка (лац.: pars transversa) | ||||||||
Узыходная частка (лац.: pars ascendens) | ||||||||
Найшырэйшая цягліца спіны (лац.: m. latissimus dorsi) | Васцяватыя адросткі пяці-шасці ніжніх грудных пазванкоў (лац.: processi spinosi vertebrae thoracicae TVII/TVIII—TXII), усіх паясніцавых (лац.: processi spinosi vertebrae lumbales LI—LV) і крыжавых пазванкоў (лац.: processi spinosi vertebrae sacrales I—V), пасярэдні крыжавы грэбень (лац.: crista sacralis mediana), задні аддзел вонкавай губы падуздышнага грэбеня (лац.: divisio posterior labii externi cristae iliacae), паверхневы лісток паясніцава-грудной фасцыі (лац.: lamina superficialis fasciae thoracolumbalis), чатыры ніжнія рэбры (лац.: costae IX—XII) | Грэбень малога бугарка плечавой косці (лац.: crista tuberculi minoris humeri) | Груднаспінная артэрыя, задняя агібальная артэрыя плечавой косці, задняя міжрабровая артэрыя (лац.: aa. thoracodorsalis, circumflexa humeri posterior, intercostales posteriores) | Груднаспінны нерв (лац.: n. thoracodorsalis) праз спіннамазгавыя сегменты (CVI–CVIII). | Прыводзіць плячо да тулава і цягне верхнюю канечнасць назад да пасярэдняй лініі, ажыццяўляючы яе пранацыю. Пры зафіксаванай верхняй канечнасці набліжае да яе тулава або прымае удзел у перасоўванні ніжніх рэбраў уверх пры дыхальным руху, з'яўляючыся, гэткім чынам, дапаможнай дыхальнай цягліцай. | Пачынаецца сухажыльным расцяжэннем. Вонкі ад сухажыльных пучкоў цягліцы, між імі і заднім краем вонкавай косай цягліцы жывата (лац.: m. obliquus externus abdominis), і ўнізе — падуздышнага грэбеня, утвараецца паясніцавы трохвугольнік (лац.: trigonum lumbale); дном (пярэдняй сценкай) з'яўляецца унутраная косая цягліца жывата (лац.: m. obliquus internus abdominis). Вышэй за гэты трохвугольнік размяшчаецца невялікі ромбападобны ўчастак, прыкрыты ззаду найшырэйшай цягліцай спіны і абмежаваны зверху XII рабром і ніжнім краем ніжняй задняй зубчастай цягліцы (лац.: m. serratus posterior inferior), медыяльна — цягліцай, выпростваючай пазваночнік (лац.: m. erector spinae), латаральна — верхнім краем унутранай косай цягліцы жывата; дно яго (пярэднюю сценку) складае апанеўроз папярочнай цягліцы жывата (лац.: m. transversus abdominis).
TA: A04.3.01.006 |