Вікіпедыя:Артыкулы года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АГ

Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.


Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2022)

Рубен Эстлунд — лаўрэат прэміі 2022
Рубен Эстлунд — лаўрэат прэміі 2022

Еўрапейская кінапрэмія найлепшаму еўрапейскаму сцэнарысту (англ.: European Film Award for Best European Screenwriter) — адна з асноўных узнагарод Еўрапейскай кінапрэміі, якая была ўпершыню прысуджана на 1-й цырымоніі ў 1988 годзе і ўручаецца еўрапейскай кінаакадэміяй штогод па сённяшні дзень, за выключэннем перыяду з 1993 па 1995 год, калі ўзнагарода ў гэтай намінацыі не ўручалася.

Колькасць намінацый у катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст» на працягу існавання кінапрэміі няраз змянялася, застаючыся ў межах ад 3 да 7, а ў 1991, 1992 і 1996 гадах пераможца абіраўся без папярэдняга вызначэння намінантаў. Нярэдка ў якасці намінанта выступаў калектыў сцэнарыстаў, так у 2008 годзе прэмію атрымалі адразу 6 суаўтараў сцэнарыя (далей…).


Забітыя мірныя жыхары ў Сангмі
Забітыя мірныя жыхары ў Сангмі

Масавае забойства ў Сангміваеннае злачынства часоў В’етнамскай вайны, здзейсненае салдатамі Арміі ЗША 16 сакавіка 1968 года ў вясковай абшчыне Сангмі (акруга Санцінь, правінцыі Куангнгай у Паўднёвым В’етнаме). Вайскоўцы напалі на цывільнае насельніцтва вёсак Мілай, Біньтэй, Цалуй, Такунг і Мікхэ (Міхэ), знішчыўшы сотні мірных жыхароў. Асноўная частка байцоў не ўдзельнічала ў расстрэлах, экіпаж аднаго з верталётаў паведаміў кіраўніцтву аб забойствах, і камандаванне спыніла разню.

Злачынства выклікала абурэнне сусветнай грамадскасці і стала адной з самых вядомых і сімвалічных падзей вайны ў В’етнаме. Толькі адзін вайсковец быў прызнаны амерыканскім судом вінаватым, але правёўшы тры з паловай гады пад дамашнім арыштам, памілаваны (далей…).


Кшыштаф Кеслёўскі
Кшыштаф Кеслёўскі

«Requiem for my friend» або «Requiem dla mojego przyjaciela» (па-беларуску: Рэквіем па маім сябры) — альбом Збігнева Прайснера, першая буйнамаштабная праца кампазітара, створаная адмыслова для студыйнага запісу і публічнага выканання. Паводле першапачатковай задумы твор мусіў быць тэатралізаваным канцэртам на музыку Прайснера, сцэнарый да якога напіша Кшыштаф Пясевіч, а зрэжысіруе Кшыштаф Кеслёўскі. Аднак пасля заўчаснай смерці апошняга ў 1996 годзе, задуманы твор пераўтварыўся ў рэквіем, прысвечаны памяці рэжысёра.

Прэм’ера «Рэквіема» адбылася 1 кастрычніка 1998 года ў Вялікім тэатры Варшавы. 19 сакавіка 1999 года ў Лондане прайшла вялікая брытанская прэм’ера твора (далей…).


Правілы конкурсу[правіць зыходнік]

Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.

1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.

  • 1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 31 кастрычніка па 15 лістапада ўключна).
    • Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца раздзелы «Заўвагі», дзе ўдзельнікі могуць пакідаць свае заўвагі аб конкурсным артыкуле.
  • 1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада па 14 студзеня ўключна).
  • 1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15—16 ​​студзеня).
  • 1.4 З 17 па 31 студзеня ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.

2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.

  • 2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня папярэдняга года і да лістапада бягучага года. Адзначаныя тэрміны не з’яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне адказных удзельнікаў).
  • 2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» ў перыяд з 1 снежня папярэдняга года і да 1 снежня бягучага года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
  • 2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур’ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
  • 2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
  • 2.5 Адказныя ўдзельнікі могуць закрыць любую неадпаведную рэгламенту або яўна абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.

3. Адказныя ўдзельнікі (куратары конкурсу).

  • 3.1 Адказнымі за правядзенне конкурсу ўдзельнікамі з’яўляюцца адміністратары Беларускай Вікіпедыі.
  • 3.2 Адказныя ўдзельнікі ў сваёй працы кіруюцца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю адказных удзельнікаў уваходзіць
    • карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці);
    • закрыццё заведама абсурдных вылучэнняў;
    • канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2);
    • падвядзенне і публікацыя вынікаў конкурсу.

4 Выбары артыкулаў.

  • 4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, якія маюць не менш за 100 правак на момант пачатку галасавання і зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада бягучага года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць Сімвал голасу «за» За або Сімвал голасу «супраць» Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой ​​голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
  • 4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў Сімвал голасу «за» За і Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі з гэтай прычыны зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Сімвал голасу «супраць» Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбіраюць адказныя ўдзельнікі. Таксама, акрамя галоўнага пераможца, выбіраюцца 3 дадатковыя прызёры.