Цёмны рэтрыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Цёмны рэтрыт (тыб. mun mtshams[1]) — метад прасунутай практыкі ў дзогчэн і бон.

Рэтрыт праходзіць у адзіноце і пры поўнай адсутнасці святла. Да яго дапускаюцца толькі вопытныя духоўныя практыкі пры кіраўніцтве кваліфікаванага настаўніка. У рэтрыце праводзяць ад некалькіх гадзін да дзесяцігоддзяў. Хоць гэтая практыка спрыяе здабыццю ўсвядомленасці ў стане бардо  (руск.), яе канчатковая мэта — здабыццё вясёлкавага цела  (руск.) падчас смерці ці яшчэ да яе наступу. Для практыкі цёмнага рэтрыту зусім неабходна мець стабільнасць у знаходжанні ў натуральным стане  (руск.), у адваротным выпадку ўяўленні, якія ўзнікаюць у свядомасці практыкуючага, будуць не спантаннай праявай прасветленай прыроды  (руск.), а толькі праекцыямі яго дуалістычнага  (руск.) розуму, абумоўленымі кармічнымі слядамі, што можа пацягнуць разнастайныя, у тым ліку вельмі цяжкія, парушэнні псіхічнага здароўя[2].

Сярод сучасных майстроў, якія значны час прысвяцілі практыцы цёмнага рэтрыту, можна назваць Аю Кхандра  (англ.) і Дзілга Кх'енцэ  (руск.). У прыватнасці, Аю Кхандра практыкавала разнавіднасць цёмнага рэтрыту, які называецца янгці (тыб. Yang-Ti).

Зноскі

  1. Allione, Tsultrim (2000). Women of Wisdom. (Includes transcribed interview with Namkhai Norbu) Крыніца: [1].
  2. Тензин Вангьял Ринпоче  (руск.). Исцеление формой, энергией и светом. — СПб: Уддияна, 2003. — С. 137-138. — 232 с. — ISBN 5-94121-018-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]