Рэтрыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Рэтрыт (англ.: retreat; [ɹɪˈtɹiːt] — «адзінота», «выдаленне ад грамадства») — англійскае слова, якое ўвайшло ў многія іншыя мовы, у тым ліку і ў беларускую[1][2] як міжнароднае абазначэнне баўлення часу, прысвечанага духоўнай практыцы.

Рэтрыты бываюць самотныя і калектыўныя; на калектыўных часцей за ўсё праводзіцца навучанне практыцы медытацыі. Некаторыя рэтрыты праводзяцца ў цішыні, тады як іншыя суправаджаюцца інтэнсіўным зносінамі ў залежнасці ад асаблівасцяў духоўнай традыцыі і ўдзельнікаў. Рэтрыты часта праводзяцца ў сельскай мясцовасці, у гарах ці ў іншых аддаленых ад цывілізацыі месцах. Існуюць ретрытныя цэнтры, да якіх таксама можна прылічыць манастыры. Некаторыя рэтрыты могуць праводзіцца ў цемры (цёмны рэтрыт), што шырока распаўсюджана ў практыцы Дзогчэн школы тыбецкага будызму ньінгма  (руск.).

Час рэтрыту выкарыстоўваецца для разважанняў, малітваў або медытацыі. Рэтрыты адыгрываюць надзвычай важную ролю ў будызме[3], у якім яны сталі агульнапрынятай практыкай з часоў васы — уведзенага заснавальнікам будызму Гаўтамай Будай звычаю штогод надаваць ретрыту тры месяцы на перыяд сезону дажджоў. У дзэн-будызме рэтрыты вядомыя пад назвай сешын (або сесін). Медытатыўныя рэтрыты з’яўляюцца важнай практыкай у суфізме — містычным шляху ісламу. Напісаная больш за 700 гадоў таму кніга суфійскага настаўніка Ібн Арабі  (руск.) пад назвай «Рысалат ал анвар» («Пасланні святла»)[4] — гэта даведнік для падарожжа ўнутр сябе. Выкарыстоўваюцца ў ёга-культуры. Рэтрыты таксама папулярныя ў многіх хрысціянскіх цэрквах, уключаючы пратэстантызм, каталіцызм і англіканства, дзе яны разглядаюцца як адлюстраванне саракадзённага посту Хрыста ў пустыні.

Рэтрыты з’яўляюцца агульнапрынятай практыкай у квакерстве.

Зноскі

  1. Танцы і цішыня: гарадзенцаў запрашаюць на рэтрыт «Кляштар Руху» Архівавана 24 ліпеня 2016.
  2. «Кляштар Руху»: унікальны для постсавецкай прасторы праект
  3. About being on retreat at Padmaloka.org (недоступная ссылка — история). Проверено 8 декабря 2010. Архивировано 2 февраля 2011 года.
  4. Ibn Arabi. Journey to the Lord of Power: A Sufi Manual on Retreat. — Inner Traditions, 1981. — ISBN 978-0892810185.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cooper, David A. Silence, Simplicity & Solitude: A Complete Guide to Spiritual Retreat. — SkyLight Paths Publishing, 1999. — ISBN 978-1893361041.
  • Merianne Liteman, Sheila Campbell, Jeffrey Liteman, Retreats that Work: Everything You Need to Know About Planning and Leading Great Offsites, Expanded Edition, ISBN 0-7879-8275-X
  • Stafford Whiteaker, The Good Retreat Guide, ISBN 1-84413-228-5
  • Zangpo, Ngawang. Jamgon Kongtrul’s Retreat Manual. — Snow Lion Publications, 1994. — ISBN 978-1559390293.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]