Цімніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цімніца
Морфаметрыя
Даўжыня 0,74 км
Шырыня 0,26 км
Плошча 0,13 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,73 км
Найбольшая глыбіня 1,3 м
Сярэдняя глыбіня 0,81 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Цімніца (Беларусь)
Цімніца
Цімніца
Цімніца (Гродзенская вобласць)
Цімніца
Цімніца
Map

Ці́мніцавозера ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, за 26 км на паўночны захад ад горада Шчучын, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Шчанец, у басейне ракі Котра.

Плошча паверхні 0,13 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Найбольшая глыбіня 1,3 м, сярэдняя — 0,81 м. Даўжыня берагавой лініі 1,73 км. Аб’ём вады ў возеры 0,11 млн м³.

Размешчана сярод лесу. Берагі высокія, пясчаныя, на паўночным захадзе забалочаныя. Злучана ручаём Цімніца з ракой Котра.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Гродненская область. Щучинский район: карта. Щучин, Острина, Желудок: планы / Ред. И.И. Шилай.. — Минск: РУП «Белкартография», 2010. — 3 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]