Чапаеўка (прыток Волгі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чапаеўка
руск. Чапаевка
Характарыстыка
Даўжыня 298 км
Басейн 4 310 км²
Расход вады 2,53 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Агульны Сырт
 • Вышыня ніжэй 240 м
 • Каардынаты 52°19′24″ пн. ш. 51°23′59″ у. д.HGЯO
Вусце Волга
 • Месцазнаходжанне пратока Сухая Самарка, 10 км ад вусця
 • Вышыня 28 м
 • Каардынаты 53°06′07″ пн. ш. 49°41′05″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора

Краіна
Рэгіёны Самарская вобласць, Арэнбургская вобласць
Код у ДВР 11010001212112100008718
physical
выток
выток
вусце
вусце

Чапаеўка (састар. Мо́ча) — рака ў Самарскай і Арэнбургскай абласцях, левы прыток Волгі. Даўжыня ракі 298 км, плошча вадазборнага басейна — 4310 км². Выток знаходзіцца на стыку Сярэдняга Сырта і Сіняга Сырта (агоры Агульнага Сырта) на мяжы абласцей, за 8 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Шарыпаўка (Самарская вобласць) і за 7 км на захад ад вёскі Пакроўка (Арэнбургская вобласць). Ад вытоку цячэ на паўночны захад да Чапаеўска, дзе паварочвае на паўночны ўсход у пойме Волгі. Ніжэй паблізу Навакуйбышаўска паварочвае на захад. Упадае ў пратоку Сухая Самарка (ніжні ўчастак) у левабярэжжы Волгі ў паўднёвай частцы Самарскай Лукі. Вусце знаходзіцца за 9 км на паўночны захад ад пасёлка Маяк.