Агульны Сырт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Агульны Сырт
52°17′49″ пн. ш. 52°11′14″ у. д.HGЯO
Краіны
Даўжыня500 км
Агульны Сырт (Еўрапейская частка Расіі)
Агульны Сырт

Агульны Сырт — узгорыста-увалістае ўзвышша (сырт) на паўднёвым усходзе Еўрапейскай часткі Расіі.

Працягваецца ў шыротным кірунку на 500 км; на ўсходзе прымыкае да гор Паўднёвага Урала. Вышыня да 405 м, найвышэйшы пункт — гара Мядзведжы лоб (Арапава гара) — 405 м.

Па Агульным Сырце праходзіць водападзел паміж басейнамі рэк Волгі і Урала. Гэтым і тлумачыцца першая частка тапоніма — «Агульны», сырт падзяляе воды двух басейнаў на ўсім сваім працягу.

Сырт складзены пясчанікамі, глінамі, вапнякамі пермскага і мезазойскага ўзросту. Для Агульнага Сырта характэрныя платападобныя водападзелы і ступеньчатасць схілаў. Месцамі сустракаюцца купалападобныя астанцы — шыханы. Развіты карст. На тэрыторыі Агульнага Сырта размешчаныя стэпы, з перавагай дзернавінна-злакавых.

Вядомыя рэкі, якія бяруць пачатак на ўзвышшах, — Самара, Мача, Бароўка, Бузулук, Вялікі Іргіз (басейн Волгі), Чаган (басейн Урала).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]