Ваганні
Вага́нні – працэс, працягам якога сістэма перыядычна праходзіць праз адно і тое ж мноства станаў. Гэтае мноства станаў называюць фазамі.
Функцыя стану сістэмы, якая вагаецца, з'яўляецца перыядычнай. Справядліва і адваротнае: калі функцыя стану сістэмы ў нейкім працэсе з'яўляецца перыядычнай (гэта значыць, што існуе такі адрэзак часу T, што f(t + T) = f(t)), то гэты працэс з'яўляецца ваганнем.
Адрэзак часу T, праз які паўтараюцца фазы ваганняў, называюць перыядам ваганняў. Велічыня, адваротная да T, завецца частатой ваганняў:

Частата ваганняў паказвае, колькі поўных ваганняў адбываецца за адзінку часу.
Найпрасцейшым відам ваганняў з'яўляюцца гарманічныя ваганні. Любы іншы від ваганняў можна прадставіць сумаю гарманічных ваганняў (гл. рад Фур'е).
Вылучаюць ваганні:
- механічныя (ваганні маятнікаў, струн музычных інструментаў, камертону і т.п.),
- электрычныя (пераменны ток і яго ваганні ў вагальным контуры, электрычнае поле ў хваляводах і т.п.);
- і электрамеханічныя (п'езаэлетрычныя і магнітастрыкцыйныя прылады).
[правіць] Літаратура
- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мінск: Вышэйшая школа, 1979. — С. 166, 167. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.)
| Гэта пачатак артыкулу па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Трэба выправіць арфаграфію ў артыкуле!
Магчыма гэты машынны пераклад або выкарыстанне ненарматыўнага правапісу ды лексікону. Для спраўджэння існуюць адмысловыя праграмы.
|

