Часціца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Часціца — тэрмін, які часта ўжываецца ў фізіцы для абазначэння аб'ектаў, якія ў кантэксце даследаванняў можна лічыць непадзельнымі і кропкавымі. Паняцце ўключае ў сябе элементарныя часціцы, але не абмяжоўваецца ім.

У статыстычнай механіцы, у прыватнасці, лічыцца, што тэрмадынамічная сістэма складаецца з часціц. Гэтымі часціцамі могуць быць электроны, атамы, іоны, малекулы. Аналагічная тэрміналогія ўжываецца ў атамнай фізіцы і квантавай механіцы, а вось класічная механіка пераважна аперуе тэрмінам матэрыяльны пункт.

Часціцамі называюць таксама малыя ўкрапіны аднаго рэчывы ў іншае, асабліва пры разглядзе рассейвання святла.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]