Іон
Іон[1] (ад стар.-грэч. ἰόν, ión: “той, які ідзе”) – электрычна зараджаная часцінка, якая ўтвараецца з атама, або групы хімічна звязаных атамаў шляхам страты або далучэння электронаў. І. Могуць утварацца з атамаў, малекул, радыкалаў, іншых І.
Панятак і назва «І.» прапанаваныя М. Фарадэем у 1834. І са станоўчым зарадам (недахопам электронаў) завуцца катыёнамі, І. з адмоўным зарадам (лішкам электронаў) – аніёнамі. Знак зарада пазначаюць адпаведна знакамі плюс і мінус, велічыня зарада І. у адзінках зарада электрона пазначаецца лічбай, лічба 1 звычайна не пішацца (напрыклад, Na+, Cl—, Ca2+, SO42—.)
І. уваходзяць у склад малекул, у выглядзе самастойных часцінак сустракаюцца ў плазме, газах, вадкасцях, крышталях.
І. ў газах звычайна ўтвараюцца ў працэсе іянізацыі пад уздзеяннем часцінак або выпраменьвання з высокай энергіяй.
І. ў растворах утвараюцца ў працэсах электралітычнай дысацыяцыі электралітаў.
І. ў жывых арганізмах актыўна ўдзельнічаюць у абмене рэчываў, напрыклад у працэсах пераносу ўзбуджэння па нервах.
Гл. таксама [правіць]
- Іонныя злучэнні
- Іонная вадкасць
- Іонная сіла раствора
- Іонны абмен
- Іонныя каналы
- Іонная крыніца
- Іонны рухавік
Зноскі
- ↑ Напісанне Іоны ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.7., Мн., 1998, С.298.