Чыр (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыр
руск. Чир
рака Чыр
рака Чыр
Характарыстыка
Даўжыня 317 км
Басейн 9 580 км²
Расход вады 12 м³/с (за 10 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Donskaya Gryada[d]
 • Месцазнаходжанне Данская града,
хутар Іллічоўка
 • Каардынаты 49°23′16″ пн. ш. 41°10′14″ у. д.HGЯO
Вусце Цымлянскае вадасховішча
 • Месцазнаходжанне хутар Астроўскі
 • Каардынаты 48°26′47″ пн. ш. 43°05′02″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Цымлянскае вадасховішча → Дон → Азоўскае мора

Краіна
Рэгіёны Растоўская вобласць, Валгаградская вобласць
Код у ДВР 05010300812107000009603
=
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце

Чыр (руск.: Чир) — рака ў Растоўскай і Валгаградскай абласцях Расійскай Федэрацыі, правы прыток Дона. Адно з меркаваных месцаў бітвы дружыны ноўгарад-северскага князя Ігара з полаўцамі.

Даўжыня ракі — 317 км, вадазборная плошча — 9580 км²[1][2]. Упадае ў Цымлянскае вадасховішча за 456 км вышэй за вусце Дона[2].

Агульныя фізіка-геаграфічныя ўласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Чыр бярэ пачатак на Данскай градзе (вышэй за хутар Іллічоўка). У вярхоўі Чыр даволі блізка падыходзіць (кіламетраў на 15) да Дона, прычым грэбень водападзелу набліжаецца да Дона амаль на 5 км. Заходні водападзел з Калітвай таксама падыходзіць амаль ушчыльную да ракі, з прычыны чаго правыя прытокі Чыра маюць выгляд буйных лагчын, даўжынёю не больш за 10-15 км. Далей Чыр паварочвае на паўднёвы ўсход і паступова аддаляецца ад Дона. У верхнім цячэнні даліна ракі шырокая, неглыбокая і досыць сіметрычная. Вышыня і крутасць абодвух берагоў аднолькавыя, па левым беразе цягнуцца пяскі. Злева ўпадаюць шэраг доўгіх лагчын і малаводных рэчак (Чорная, Крывая і Цуцкан), але сам Чыр у вярхоўях даволі глыбокі і ўтварае добрыя плёсы. Асноўны напрамак цячэння з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Ніжэй вусці ракі Куртлак пачынаецца сярэдняя плынь Чыра, які паварочвае прама на поўдзень. Тут правы бераг рэзка стромкі да абрывістага, левы — спадзісты і неўзаметку пераходзіць у пакатыя схілы водападзельнага стэпу, пакрытыя рухомымі пяскамі. У сярэднім і ніжнім цячэнні Чыр мае значную шырыню і глыбіню і сталую плынь, падтрымоўваную крыніцамі, што сілкуюцца водамі пяшчаных тэрас[3]. Ніжэй за хутар Саланецкі Чыр паварочвае на ўсход, у раёне горада Суравікіна — на паўднёвы ўсход.

Прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прытокі[2]:

(*) — цяпер упадаюць у Чырскі заліў Цымлянскага вадасховішча.

Гідралогія[правіць | правіць зыходнік]

З прычыны значнага выпарэння ў вяснова-летнюю пару, асноўнае сілкаванне рака атрымлівае падчас вясновага снегараставання. Гадавы сцёк выяўляецца звычайна высокай вясновай паводкай і нізкай летне-восеньскай і зімовай межанью[7].


Разліковыя максімальныя расходы вады ў м³/с, вусце[7]

Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя населеныя пункты: станіцы Каргінская, Бакоўская, Краснакуцкая, Савецкая, Абліўская (Растоўская вобласць), горад Суравікіна (Валгаградская вобласць).

Даныя воднага рэестра[правіць | правіць зыходнік]

Паводле даных дзяржаўнага воднага рэестра Расійскай Федэрацыі рака належыць да Данской басейнавай акругі; водагаспадарчы ўчастак — Чыр, без ракі Чыр; рачны падбасейн ракі — Дон паміж упадзеннем Хопра і Северскага Данца. Рачны басейн ракі — Дон (расійская частка вадазбору)[2].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Н. М. Михайлова. Чир. — артыкул з навукова-папулярнай энцыклапедыі «Вода России».
  2. а б в г Чир  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  3. Природа Ростовской области (Яцута К. З.) (руск.). rostov-region.ru. Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2013. Праверана 12 снежня 2019.
  4. а б в г д е ё ж з і к л Топографическая карта Европейской России (руск.). www.etomesto.ru. Праверана 12 снежня 2019.
  5. Добрая  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  6. Лиска (Лиски)  (руск.) — інфармацыя пра аб'ект у Дзяржаўным водным рэестры РФ.
  7. а б Схема комплексного использования и охраны водных объектов бассейна реки Дон. Книга 1. Общая характеристика бассейна(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]