Шаблон:Выбраны змест/Спіс прэзідэнтаў ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пячатка Прэзідэнта ЗША
Пячатка Прэзідэнта ЗША

Спіс прэзідэнтаў ЗША уключае асоб, якія былі прыведзены да прысягі ў якасці Прэзідэнта ЗША пасля ратыфікацыі Канстытуцыі Злучаных Штатаў, што ўступіла ў сілу 4 сакавіка 1789 года. Амерыканскія лідары да ратыфікацыі Канстытуцыі з’яўляліся Прэзідэнтамі Кантынентальнага Кангрэса. Апроч таго, спіс не ўключае ў сябе асоб, якія выконвалі абавязкі Прэзідэнта паводле Дваццаць пятай папраўкі да Канстытуцыі ЗША.

Традыцыйна некалькі паслядоўных тэрмінаў прэзідэнцтва нумаруюцца як адзін, але абодва прэзідэнцтвы Гровера Кліўленда абазначаюцца як 22-е і 24-е, так як яны не праходзілі запар. Такім чынам, за ўсю гісторыю існавання пасады Прэзідэнта ЗША яе займалі 45 чалавек. З усіх прэзідэнтаў ЗША чацвёра памерлі на пасадзе сваёй смерцю (Уільям Гарысан, Закары Тэйлар, Уорэн Гардзінг і Франклін Рузвельт), чацвёра былі забіты (Аўраам Лінкальн, Джэймс Гарфілд, Уільям Мак-Кінлі і Джон Кенэдзі), а Рычард Ніксан падаў у адстаўку (далей…)