Франклін Дэлана Рузвельт

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Франклін Дэлана Рузвельт

Франклін Дэлана Рузвельт (англ.: Franklin Delano Roosevelt, МФА [ˈfræŋklɪn ˈdɛlənoʊ ˈroʊzəˌvɛlt]; 30 студзеня 1882, Хайд-Парк, штат Нью-Ёрк12 красавіка 1945, Уорм-Спрынгс, штат Джорджыя) — 32-ы прэзідэнт ЗША, цэнтральная фігура ў свеце падзей сярэдзіны XX стагоддзя, узначальваў ЗША ў час сусветнага эканамічнага крызісу і Другой Сусветнай вайны. Адзіны амерыканскі прэзідэнт, які выбіраўся больш чым на два тэрміны.

Біяграфічныя звесткі [правіць]

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1904), вывучаў юрыдычныя навукі ў Калумбійскім універсітэце (1904—07). У 1905 ажаніўся з Элеанорай Р., пляменніцай Т. Рузвельта. 3 1907 працаваў у юрыдычнай фірме. 3 1910 сенатар у штаце Нью-Ёрк ад Дэмакратычнай партыі. У 1913—20 памочнік марскога міністра ва ўрадзе Т. Вільсана, выступаў за ўмацаванне ваенна-марской магутнасці ЗША. У 1920 кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША, потым зноў практыкаваў як юрыст. Са жніўня 1921 у выніку хваробы на поліяміэліт страціў здольнасць хадзіць. У 1928—32 губернатар штата Нью-Ёрк. У 1933—45 прэзідэнт ЗША (32-і) ад Дэмакратычнай партыі (тройчы перавыбраны ў 1936, 1940 і 1944). Урад Ф. Рузвельта садзейнічаў пераадоленню ўнутры ЗША наступстваў сусветнага эканамічнага крызісу 1929—33 (палітыка «новага курсу»). У знешняй палітыцы аддавалася перавага адыходу краіны ад ізаляцыянізму, нармалізацыі адносін з СССР (дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены ў лістападзе 1933), удзелу ЗША (са снежня 1941) у ІІ сусветнай вайне на баку краін антыгітлераўскай кааліцыі, наладжванню супрацоўніцтва з гэтымі краінамі дзеля дасягнення ўсеагульнага міру і справядлівага пасляваеннага ўладкавання свету.

Літаратура [правіць]

  • Бандарэнка М. Рузвельт // БЭ ў 18 т. Т. 13. Мн., 2001.