Алмаз

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Алмаз у мацярынскай пародзе

АЛМА́З, дыяментмінерал, крышталічная кубічная мадыфікацыя самароднага чыстага вугляроду.

Бясколерны, белы, блакітны, зеленаваты, жаўтаваты, чырванаваты, шэры ці чорны. Мае тлусты алмазны бляск. Празрысты, характарызуецца моцнай дысперсіяй святла. Цвёрдасць 10 (найцвярдзейшы з вядомых мінералаў), шчыльнасць 3,5 г/см³.

Алмазы ўтвараюцца ў вывергнутых пародах - кімберлітах. Здабываюцца з карэнных радовішчаў і россыпаў, звычайна ў выглядзе дробных зярнят і асколкаў. Вельмі рэдкія алмазы, маса якіх перавышае 50 каратаў (10 грам).

Вялікія радовішчы маюць Аўстралія, Расія, ПАР, Батсвана, Намібія. Пошукі алмазаў вядуцца на Беларусі.

Каштоўны камень. Бясколерныя і празрыстыя крышталі вялікіх памераў выкарыстоўваюцца ў ювелірнай справе (пасля агранкі называюцца брыльянтамі). Алмазы выкарыстоўваюцца таксама ў тэхнічных мэтах: для бурэння свідравін у цвёрдых пародах, шліфавання металаў, рэзкі шкла і інш.