Шчацінкабрухі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шчацінкабрухі

Шчацінкабрух смаўжовы (Chaetogaster limnaei) на шчупальцы балацяніка звычайнага (Lymnaea stagnalis).
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chaetogaster Von Baer, 1827


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  68934
NCBI  74726

Шчацінкабру́х (Chaetogaster) — род малашчацінкавых чарвей.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Цела (даўжыня 10—25 мм) прадаўгаватае, празрыстае. бледна-ружовае. Складаецца з 10—15 членікаў (сегментаў) з шчацінкамі на брушку (адсюль назва). Галаўная лопасць не развіта. Маюць другасную поласць цела, рот і мускулістую глотку, здольную часткова выпучвацца вонкава і захопліваць здабычу.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

У сусветнай фаўне адрозніваецца некалькі прэснаводных відаў. На Беларусі пашыраны шчацінкабрух празрысты (Chaetogaster diaphanous) і шчацінкабрух смаўжовы (Chaetogaster limnaei).

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Жывуць на дне вадаёмаў, на водных раслінах, на ракавінах, паверхні цела, у дыхальнай поласці, як сужыцелі, нахлебнікі (камепсалы) прэснаводных смаўжоў — балацянікаў (Lymnaeidae), фізаў (Physidae), катушак (Planorbidae). Пераважна драпежнікі, кормяцца буйнымі прасцейшымі, калаўроткамі, дробнымі ракападобнымі і інш. Здабычу заглынаюць цалкам.

Размнажэнне пераважна вегетатыўнае — з утварэннем «ланцужкоў» з 2—5 асобін.

Шчацінкабрухі — корм для рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]