Шчолачы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Шчолач)

Шчо́лачы (сін.: луг) — моцныя асновы, лёгкарастваральная ў вадзе.

Шчолачамі з’яўляюцца гідраксіды шчолачных і шчолачназямельных металаў і амонію. Гэта крышталічныя рэчывы бясколерныя ці белага колеру. Гіграскапічныя, мылкія навобмацак. Растваральнасць у вадзе вялікая (дзесяткі грамаў на 100 г вады пры нармальных умовах — NaOH, KOH, RbOH, CsOH, NH4OH) або добрая (грамы на 100 г вады — інш.), параўнальна легкаплаўкія. Для водных раствораў шчолачаў характэрная высокая канцэнтрацыя гідраксід-іёнаў.

Шчолачы паглынаюць з паветра ваду і вуглякіслы газ. Чыстыя шчолачы і іх канцэнтраваныя растворы раз’ядаюць тканкі, асабліва жывёльныя, разбураюць шкло, кераміку, арганічныя матар’ялы.

Асабліва небяспечныя для скуры і вачэй гарачыя растворы шчолачаў.

Шчолачы шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах прамысловасці. У прыватнасці для вырабу электралітаў для акумулятараў, мыла, угнаенняў, будаўнічых матэр’ялаў, у лабараторнай практыцы.