Шыман Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыман Друцкі-Любецкі
Szymon Dominik Drucki-Lubecki
Герб «Друцк зменены»
Герб «Друцк зменены»
Кашталян менскі
1710
Папярэднік Міхал Шчука
Пераемнік Ян Фрыдэрык Сапега

Нараджэнне 1665
Смерць 1710(1710)
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Мікалай Іванавіч Друцкі-Любецкі[1]
Маці Крысціна са Статкевічаў[d]
Жонка Яана Гадэбская
Францішка Копаць
Дзеці ад Францішкі Копаць:
Юзаф

Шыман Дамінік Друцкі-Любецкі (каля 16651710) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (1710).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк зменены», сын Мікалая, уладальніка Любавіч (Аршанскі павет), Луніна і Пагоста (Пінскі павет), і Крысціны Статкевіч, дачкі новагародскага кашталяна Багдана.

уладзімірскі староста ў 1695, оўруцкі стольнік у 1707, маршалак Трыбунала ВКЛ у 1693. 28 лютага 1710 года перад смерцю прызначаны кашталянам менскім.

Разам з братам Багданам актыўна ўдзельнічаў на баку «рэспубліканцаў» у грамадзянскай вайне ў Вялікім Княстве Літоўскім 1696—1702 гадоў[2].

Быў жанаты двойчы: з пінскай харунжычанай Яанай Гадэбскай і Францішкай Копаць. Меў сына Юзафа. Францішка ў другі раз выйшла за кухмістра вялікага літоўскага Караля Залускага і памерла ў Любавічах 20 лістапада 1756 года.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]