Ян Фрыдэрык Сапега

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ян Фрыдэрык Сапега
Ян Фрыдэрык Сапега
Ян Фрыдэрык Сапега, партрэт XVIII ст.
Herb Sapiehów.PNG
Герб «Ліс»
Вялікі канцлер літоўскі
1735 — 1751
Папярэднік: Міхал Сервацы Вішнявецкі
Пераемнік: Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі
 
Нараджэнне: 18 кастрычніка 1680(1680-10-18)
Смерць: 6 ліпеня 1751(1751-07-06) (70 гадоў)
Род: Сапегі
Бацька: Казімір Уладзіслаў Сапега
Маці: Францішка з Копцяў
Жонка: Канстанцыя з Радзівілаў
 
Узнагароды:
Ордэн Белага арла

Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, в. Дабратычы Берасцейкага павета6 ліпеня 1751), прадстаўнік роду Сапегаў, сын Казіміра Уладзіслава Сапегі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ян Фрыдэрык Сапега ў маладосці

Вучыўся ў езуіцкіх калегіумах у Берасці, Любліне і Варшаве. У час Паўночнай вайны 17001721 спачатку быў на баку Аўгуста II, далучыўся да Сандамірскай канфедэрацыі, у 1706 перайшоў у лагер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў пасаду рэферэндара ВКЛ (1706-1709). Пасля вяртання на трон Аўгуста II амнісціраваны.

Кашталян менскі ў 17111712 (адмовіўся ад пасады), троцкі ў 17161735, канцлер ВКЛ з 1735. Далучыўся да Тарнагродскай канфедэрацыі праціўнікаў караля. Выбіраўся паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ. Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем, трымаў Берасцейскае (з 1697) і Прапойскае1739) староствы. Кавалер ордэна Белага Арла з 1730 года.

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Значную частку жыцця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая станам на 1744 складалася з 3500 экзэмпляраў.

Напісаў гісторыю абраза Дзевы Марыі ў Кодні (Торунь, 1720), гістарычна-генеалагічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш. У Кодзенскім касцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[1].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Сапегі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]