Эдвард Сакалоўскі-Арлоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Сакалоўскі-Арлоўскі
Род дзейнасці журналіст, рэвалюцыянер
Дата нараджэння 1878
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 1932(1932-04-18)
Партыя

Эдвард Сакалоўскі-Арлоўскі (псеўданім Тамаш Маліноўскі; 1878, Вільня — 18 красавіка 1932) — рэвалюцыянер, журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1896—1899 гадах член сацыял-дэмакратыі Літвы, удзельнік віленскай нарады па пытанні ўтварэння СДКПіЛ (1899), II з’езда, на якім закончана афармленне СДКПіЛ (1900), III з’езда (1901) і II Краёвай канферэнцыі (1901) СДКПіЛ. Член Галоўнага праўлення СДКПіЛ (19001901). У 1905 годзе член Віленскага камітэта СДКПіЛ, рэдактар газеты «Walka robotnicza» («Рабочая барацьба») і «Солдатская памятка». У 1906 годзе кіраўнік Ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі абласнога камітэта Паўночна-Заходняга саюза РСДРП. У 1910 годзе рэдактар легальнага органа СДКПіЛ «Trybuna»[pl] («Трыбуна»), У 1907 і 1912 арыштаваны. У 1917 годзе член Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У 1918—1925 гадах дзеяч Камуністычнай партыі Польшчы, у 1927—1930 гадах кандыдат у члены яе ЦК. 3 1926 у СССР — у Міжнародным аграрным інстытуце, у рэдакцыі газета «Trybuna Radziecka» («Савецкая трыбуна»).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]