18 красавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ← Красавік → | ||||||
| п | а | с | ч | п | с | н |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | |||||
| 2013 | ||||||
18 красавіка — сто восьмы (сто дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1386: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч аблажыў горад Мсціслаў.
- 1518: Бона Сфорца каранаваная на каралеву польскую
- 1921: У Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
- 1945: Амерыканскія войскі занялі горад Лейпцыг
- 1954: Гамаль Абдул Насер стаў прем'ер-міністрам і ваенным губернатарам Егіпта
Нарадзіліся [правіць]
- 1480: Лукрэцыя Борджыя
- 1590: Ахмед I, султан Асманскай імперыі (пам. 22.11.1617)
- 1814: Яўстафій Тышкевіч, беларускі археолаг, гісторык, этнограф і краязнавец (пам. 8.9.1873)
- 1838: Уладзіслаў Дыбоўскі, беларускі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст (пам. 27.7.1910)
- 1898: Сава (Саветаў), праваслаўны царкоўны дзеяч (пам. 21.5.1951)
- 1903: Платон Галавач, беларускі пісьменнік (пам. 29.10.1937)
- 1907: Ларс Альфорс, фінскі і амерыканскі матэматык
- 1932: Фернанда Батэра, калумбійскі мастак і скульптар
- 1947: Ежы Штур, акцёр тэатра і кіно
- 1955: Майк Навуменка, расійскі рок-музыкант
- 1959: Валерый Магучы, беларускі скульптар
- 1976: Уладзімір Пугач, беларускі музыка, удзельнік гурта "J:морс"
Памерлі [правіць]
- 1669: Ежы Караль Глябовіч, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай (нар. 1603/05?)
- 1679: Крысціян Гофман фон Гофмансвальдау, нямецкі паэт (нар. 25.12.1616)
- 1943: Ісароку Ямамота, японскі адмірал (нар. 4.4.1884)
- 1955: Альберт Эйнштэйн, фізік-тэарэтык (нар. 14.3.1879)
- 1966: Станіслаў Грынкевіч, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 1912)
- 1987: Якуб Ермаловіч, беларускі празаік (нар. 7.8.1910)
- 2002: Тур Хеердал, нарвежскі падарожнік і вучоны (нар. 6.10.1914)