Эдвард Фэрарс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Фэрарс
англ.: Edward Ferrars
Выява
Эдвард захапляецца малюнкам Элінар, ілюстрацыя Чарлза Брока (1908).
Стваральнік: Джэйн Осцін
Творы: «Розум і пачуцці»
Пол: мужчынскі
Нацыянальнасць: англічанін
Сям’я: місіс Фэрарс (маці), Фані Дэшвуд (сястра), Роберт Фэрарс (брат)
Ролю выконвае: Робін Эліс[en] (1971), Боска Хоган[en] (1981), Х’ю Грант (1995), Аджыт Кумар[en] (2000), Дэн Стывенс[en] (2008)

Эдвард Фэрарс (англ.: Edward Ferrars), таксама Містэр Фэрарс (англ.: Mr Ferrars) — літаратурны персанаж, адзін з галоўных герояў рамана Джэйн Осцін «Розум і пачуцці».

Эдвард Фэрарс — брат Фані Дэшвуд, муж якой з’яўляецца зводным братам Элінар і Марыяны Дэшвуд. Джэйн Осцін апісвае яго як чалавека не надта прыгожага вонкава і даволі сарамлівага, але пры гэтым высакароднага і разумнага. Гэты персанаж, як і палкоўнік Брэндан, прыклад спалучэння прыгожага характару з невыразнай знешнасцю. Эдвард улюбляецца ў Элінар, але мусіць ажаніцца з Люсі Сціл, паколькі даў ёй слова раней, у часы ранняй маладосці. Калі пра таемныя заручыны з Люсі становіцца вядома, місіс Фэрарс выракаецца сына і пазбаўляе яго спадчыны. У выніку міс Сціл разрывае заручыны дзеля багатага брата Эдварда — Роберта. Вызваліўшыся, нарэшце, ад сваіх абавязацельстваў, Эдвард прызнаецца ў каханні Элінар.

Эдвард Фэрарс стаў героем шматлікіх экранізацый «Розуму і пачуццяў». У тэлесерыяле 1971 года яго іграе Робін Эліс[en], у тэлесерыяле 1981 года — Боска Хоган[en], у фільме 1995 года — Х’ю Грант, у індыйскай адаптацыі 2000 года — Аджыт Кумар[en], а ў тэлесерыяле 2008 года — Дэн Стывенс[en].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]