Эдмунд Іванавіч Вярыга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмунд Іванавіч Вярыга
Дата нараджэння 1840?
Месца нараджэння
Дата смерці 23 верасня 1902(1902-09-23)
Месца смерці
Адукацыя
Род дзейнасці паўстанец
Бацька Ян Вярыга[d]
Маці Барбара з Красоўскіх[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдмунд Іванавіч Вярыга (1840 — 23 верасня 1902) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-64 у Літве і Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Група ўдзельнікаў віленскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Эдмунд Вярыга сядзіць справа

Нарадзіўся каля 1840 г. у сям’і адміністратара маёнтка Веркі (паблізу Вільні). Скончыў Віленскую гімназію[2].

З 1857 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, вёў рэвалюцыйную работу сярод студэнтаў, агітацыю сярод сялян[1].

Як член Камітэта руху  (польск.), Літоўскага правінцыйнага камітэта ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання. У лістападзе 1862 вёў перамовы з Цэнтральным нацыянальным камітэтам у Варшаве[1].

19 лютага (3 сакавіка) 1863 года арыштаваны (у Вільні ў до­ме М. Шкленіка, будучага цесця Ф. Багушэвіча) і пасля працяглага зняволення ў віленскіх турмах прыгавораны да 8 гадоў катаргі[2], якую адбываў у Кадаінскіх рудніках разам з М. Г. Чарнышэўскім. Пазней працаваў у Пецярбургу, на Украіне. Памёр у маёнтку Амнішава[3] Барысаўскага павета[1].

Зноскі

  1. а б в г Вериго Эдмунд Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
  2. а б ВЯРЫГА Эдмунд Іванавіч(недаступная спасылка)
  3. цяпер Задор’еўскі сельсавет Лагойскага раёна

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 1. / Рэд. кал. Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск.: БелЭН, 2003. 560 с. — С. 150—151

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]