Эдуард Іванавіч Бацяноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдуард Іванавіч Бацяноўскі
Дата нараджэння 1 студзеня 1948(1948-01-01) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Навуковая сфера матэрыялазнаўства
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Эдуард Іванавіч Бацяноўскі (нар. 1 студзеня 1948 года, аг. Камень, Лепельскі раён) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі бетону і будаўнічага матэрыялазнаўства. Доктар тэхнічных навук (2003), прафесар (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1971 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1975 года выкладае ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1988 — загадчык кафедрай).

Распрацаваў рад арыгінальных тэхналогій бетонных і жалезабетонных вырабаў з маналітнага бетону, у тым ліку энергазберагальных тэхналогій на аснове выкарыстання сухіх сумесей і хімічных дабавак.

Аўтар манаграфіі «Асабліва шчыльны бетон сухога фарміравання» (2002), адзін з аўтараў манаграфіі «Маналітны бетон сухога фармавання» (2003) і іншых.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Савик, Н. П. Батяновский Эдуард Иванович / Н. П. Савик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 1. — С. 36-37.