Электразавод

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Электразавод»
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1928
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, г. Масква, вул. Электразавадская, 6
Галіна электраэнергетыка[d]
Прадукцыя высакавольтная трансфарматары, шунтавальныя рэактары
Сайт www.elektrozavod.ru

«Электразавод» (АТ «вытворчы комплекс «Холдынгавая кампанія «Электразавод») савецкі, расійскі вытворца рознага трансфарматарнага і рэактарнага абсталявання ў г. Масква. У гонар яго названы станцыя метро, Электразавадская вуліца (Масква), Электразавадскі мост.

Заснаваны ў 1928 годзе як прадпрыемства энергамашынабудаўнічай прамысловасці для забеспячэння рэалізацыі плана ГОЭЛРО.

У 1993 годзе ператвораны ў шматпрофільны холдынг. У 2020 годзе стаў часткай АТ «Холдынг ERSO» пад назвай АТ «ПК ХК Электразавод».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 1928 год - Маскоўскі Электразавод створаны па рашэнні Дзяржаўнага электратэхнічнага трэста, прынятага ў канцы 1925 года ў мэтах забеспячэння выканання плана ГОЭЛРО. 4 лістапада 1928 года адбыўся афіцыйны пуск завода пры ўдзеле старшыні Вышэйшага савета народнай гаспадаркі В.У. Куйбышава.
  • 1930 год - за датэрміновае выкананне першай пяцігодкі, Электразавод узнагароджаны Ордэнам Леніна.
  • 21 красавіка 1939 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Электразавод узнагароджаны Ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга «за выдатную і самаахвярную працу на электрастанцыях, паспяховую арганізацыю стаханаўскага руху і засваенне вытворчасці новых тыпаў энергетычнага абсталявання на прадпрыемствах электрапрамысловасці».
  • 1941 год - на заводзе пачынаюць вырабляцца снарады для «Кацюш», трансфарматары для загараджальных збудаванняў, супрацьтанкавыя вожыкі, рамантуюцца танкі «Т-34».
  • 1967 год - распрацоўваюцца і вырабляюцца магутныя шунтавальныя рэактары на напружанне 400 і 500 кВ для працяглых ЛЭП энергасістэмы; трансфарматары для дугавых сталеплавільных печаў; камплектныя трансфарматарныя падстанцыі.
  • 1975 год - ствараецца трансфарматарнае і рэактарнае абсталяванне для першай ЛЭП пастаяннага току напружаннем 800 кВ Валгаград-Данбас, а затым для ЛЭП 1500 кВ.
    Лагатып АТ "Холдынг ERSO"
  • 1993 год - на базе Маскоўскага НВА «Электразавод» арганізавана Адкрытае акцыянернае таварыства Холдынгавая кампанія «ЭЛЕКТРАЗАВОД».
  • 2002 год - засваенне новых тыпаў трансфарматарнага абсталявання падвышанай надзейнасці, стварэнне інжынірынгавага цэнтра.
  • 2008 год - для Курскай АЭС быў выраблены трансфарматар ТЦ-630000/330 магутнасцю 630 МВА (на той час самы магутны трансфарматар выраблены ў Расіі).
  • 2009 год - пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю Уфімскі трансфарматарны завод, які ўвайшоў у структуру АТ "Электразавод". Урачысты запуск ажыццявіў Уладзімір Пуцін.
  • 2016 год - ААТ "ЭЛЕКТРАЗАВОД" ажыццявіла пастаўку шасці шунтавальных рэактараў на напружанне 750 кВ магутнасцю 110 МВАр для пашырэння ПС 750 кВ "Ленінградская" (Расія) [1]
  • 2020 год - створаны Міжнародны электратэхнічны холдынг ERSO Energy Solutions (АТ "Холдынг ERSO"). Электразавод і Уфімскі трансфарматарны завод сталі вытворчымі пляцоўкамі холдынгу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. ОАО «ЭЛЕКТРОЗАВОД» отгрузило оборудование для ПС 750 кВ «Ленинградская» | ОАО «ЭЛЕКТРОЗАВОД».. www.elektrozavod.ru. Праверана 21 снежня 2023.