Эма Ільінічна Чудзіноўскіх
Эма Ільінічна Чудзіноўскіх | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 красавіка 1970 (33 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, медыявіст |
Навуковая сфера | гісторыя і гісторыя Балкан[d] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Mikhail Syuzyumov[d] |
Вядомыя вучні | Ігар Дзянісавіч Іванцаў |
Эма Ільінічна Чудзіноўскіх (руск.: Эмма Ильинична Чудиновских; нар. 16 мая 1936 — 19 красавіка 1970) — савецкі гісторык, медыявіст. Вядучая спецыялістка па гісторыі сярэднявечных Балкан. У сваёй фундаментальнай працы па гісторыі гарадоў Далмацыі раскрыла ўплыў гандлю на станаўленне і развіццё горадабудаўніцтва ў паўднёвых славян. Прадстаўніца Уральскай школы візантыстыкі. Першай у працы па вывучэнні гісторыі паўднёвых славян выкарыстоўвала грэчаскія партуланы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася 16 мая 1936 года ў горадзе Свярдлоўску. З 1953 па 1958 вучылася на гістарычным факультэце Уральскага ўніверсітэта. З 1958 па 1960 працавала асістэнтам на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта. З 1960 па 1963 вучылася на аспірантуры пры кафедры ўсеагульнай гісторыі таго ж універсітэта.[1]
У 1967 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Гандаль далматыйскіх гарадоў з Цэнтральным і Усходнім Міжземнамор’ем у канцы XIII — першай палове XV ст. Па матэрыялах Трагіра, Дуброўніка, Котара».[2] Навуковы кіраўнік Сюзюмаў Міхаіл Якаўлевіч
Навізна працы складалася ў тым, што ўпершыню ў савецкай гістарыяграфіі для даследавання былі скарыстаны грэчаскія партуланы. Адначасова працавала на кафедры ўсеагульнай гісторыі Уральскага ўніверсітэта да 1965 года выкладала гісторыю сярэдніх вякоў і лацінскую мову.
З верасня 1965 года працавала ў Станіслаўскім педагагічным інстытуце, з 1968 года — дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі гісторыка-педагагічнага факультэта інстытута.
Памерла 19 красавіка 1970 года ў Івана-Франкоўску, пахаваная на гарадскіх «Кіеўскіх» могілках.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Мельнічук Я.С. Эма Іллінічна Чудзіноўскіх. — М.: Акадэмія навук СССР, 1970 г.. — С. 123.
- ↑ Чудиновских Э.И. Кандидат исторических наук(нявызн.).