Гісторыя
ГІСТОРЫЯ, гістарычная навука (грэч. ιστορία - першапачаткова "разведка", пазней - "даследаванне"). Сфера ведаў і навука, якая даследуе чалавека ў часе. Як навука мае тэарэтычную і метадалагічную аснову.
Змест |
[правіць] Этапы развіцця
Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці, вялося ў вусных пераказах. Найдаўнейшыя пісьмовыя помнікі з аглядам гістарычных падзей вядомыя ў дзяржавах Старажытнага Усходу (канец 4 — пач. 3-га тысячагоддзя да н. э.). Першым паняцце гісторыя у значэнні апісання мінулага ўжыў Герадот з Галікарнасу. З V ст. да н. э. у Старажытнай Грэцыі і Рыме разглядалася як асобая найбольш складаная частка літаратуры, якая ў сваю чаргу падзялялася на жанры (першыя жанры гістарычнай літаратуры - усеагульная і мясцовая гісторыі, біяграфіі і мемуары, парагезы - апавяданні аб гістарычных вандроўках). Старажытнагрэчаскія гісторыкі таксама карысталіся альтэрнатыўным паняццем "археалогія" - даследаванне мінулага праз крытычны аналіз крыніц і ўжыванне метадаў гістарычнага даследавання.
Першымі гісторыю як самастойную ад літаратуры сферу ведаў вылучыў італьянскі філосаф-гуманіст славянскага паходжання Франчэска Патрыцы (XVI ст.), а таксама англіскі філосаф і гісторык Фрэнсіс Бэкан ("навукі чалавечай памяці"). У пач. XVIII ст. італьянскі асветнік Джамбаціста Віко распрацаваў першасную навуковую метадалогію гістарычных даследаванняў. Сатус навуковай дысцыпліны гісторыя набыла толькі ў пач. XIX ст., калі ў Берлінскім і Сарбонскім універсітэтах былі адчыненыя кафедры гісторыі (раней выкладалася як частка рыторыкі). Аднак гэты статус стала аспрэчваецца.
У XIX - першай палове XX стст. гісторыя развівалася пад уплывам некалькіх навуковых і філасофскіх вучэнняў (рамантызм, пазітывізм, ідэаграфія, марксізм і г. д.), якія па-рознаму разглядалі гістарычны працэс, але канцэнтраваліся пераважна на даследаванні гістарычных крыніц (у асноўным пісьмовых) і выкладзе фактаў.
У другой палове XX ст. развіццё атрымала "новая гісторыя". Яе прадстаўнікі імкнуліся наблізіць гістарычнае даследаванне бліжэй да чалавека (антрапалагічны паварот), разнастаіць метадалогію і тэорыю (лінгвістычны і візуальны павароты). У выніку, вылучыліся новыя напрамкі гісторыі, якія развіваюцца пад уплывам розных галін ведаў, часцяком абасоблена, што абумаўлівае сучасную дыскусію аб цэласнасці гісторыі.
На беларускіх землях пісьмовая гісторыя вядомая з часоў Сярэднявечча ў форме летапісаў, хронік, твораў агіяграфічнай літаратуры, пазней - дзённікаў, мемуараў, вершаваных і празаічных гістарычных нарацый. Аднымі з першых тэарэтыкаў гістарычных навуковых даследаванняў былі прафесар Віленскага ўніверсітэта Іахім Лялевель (1786 – 1861 гг.) і заснавальнік заходнерусізму Міхаіл Восіпавіч Каяловіч (1828—1891 гг.). У пач. XX ст. сфарміравалася беларуская нацыянальная гісторыя, якая разглядала мінулае Беларусі з пункту гледжання існавання і першаасновы самастойнай беларускай нацыі. У 1930 - 1980-ых гг. беларуская гістарыяграфія развівалася пераважна пад уплывам марксізму. У 1990-ых гг. былі зробленыя захады для адраджэння нацыянальнай гісторыі. З'явіліся некаторыя напрамкі новай гісторыі (колькасная, гендарная, вусная, мікрагісторыя, псіхагісторыя і інш.). Аднак увогуле даследчыкі заўважаюць значнае адставанне ў распрацоўцы гістарычнай тэорыі і метадалогіі ад сусветнай практыкі.
[правіць] Структура
На сённешні дзень не маецца агульнапрынятай структуры гістарычнай галіны. Яе склад залежыць ад тэарэтычных прынцыпаў і традыцый, прынятых сярод гісторыкаў. Ніжэй прыведзеная схема адлюстроўвае традыцыі савецкай і сучаснай беларускай гістарычнай навукі.
У гістарычную галіну ведаў уваходзяць асобныя раздзелы, дапаможныя гістарычныя дысцыпліны і спецыяльныя гістарычныя навукі.
[правіць] Раздзелы
Дзеля зручнасці вывучэння гісторыі чалавецтва ў цэлым яна падзяляецца на часткі, на аснове ўліку аб’ектыўнага ходу развіцця грамадства. Даследаванне вядзецца па фармацыях і эпохах (гісторыя першабытнага грамадства, старажытная (антычная), сярэднявечная, новая, навейшая), па прасторава-геаграфічным прынцыпе, калі вылучаюцца рэгіянальныя гісторыі (гісторыя Еўропы, Блізкага і Сярэдняга Усходу) або гісторыі асобных краін і народаў, па комплексных праблемах, калі даследуюцца з’явы, уласцівыя групам краін і народаў (гісторыя Адраджэння, Рэфармацыі). Таксама вывучаюцца асобныя бакі і з’явы ў гісторыі чалавецтва (эканамічная гісторыя, палітычная гісторыя, ваенная гісторыя, гісторыя мастацтва і пад.).
[правіць] Спецыяльныя навукі
Самастойнае месца ў гістарычнай галіне ведаў займаюць яе арганічныя часткі — спецыяльныя гістарычныя навукі:
[правіць] Дапаможныя дысцыпліны
Таксама да гістарычнай навукі адносяцца дапаможныя (або спецыяльныя) гістарычныя дысцыпліны:
- крыніцазнаўства;
- археаграфія;
- дыпламатыка;
- храналогія;
- сфрагістыка;
- генеалогія;
- геральдыка;
- нумізматыка;
- прасапаграфія;
і інш.
Гл. таксама: Гістарыяграфія.
[правіць] Крыніцы
- Шнеерсон Л. М. Гісторыя // БелСЭ. Т.3. с. 497—499.
| Навука | |||||
|---|---|---|---|---|---|
|
|||||
| Астраномія • Біялогія • Геаграфія • Геалогія • Інфарматыка • Гісторыя • Лінгвістыка • Матэматыка • Медыцына • Псіхалогія • Паліталогія • Сацыялогія • Фізіка • Філалогія • Хімія • Эканоміка • Юрыспрудэнцыя | |||||
| Спіс акадэмічных дысцыплін |
| Агляд сусветнай гісторыі | |
|---|---|
| Гістарычныя перыяды |
Першабытнае грамадства · Старажытны свет (да 476 года) · Сярэднявечча (476—сярэдзіна XVII стагоддзя) · Новы час (сярэдзіна XVII стагоддзя—1918 год) · Найноўшы час (з 1918 года) |
| Эканамічная арганізацыя |
Паляўнічыя і збіральнікі · Аграрнае грамадства (прыкладна да 1800 года) · Індустрыяльнае грамадства (1800—1960) · Постіндустрыяльнае грамадства (пасля 1960 года) |
| Краіны Азіі: Гісторыя | |
|---|---|
|
ААЭ | Азербайджан | Аман | Арменія | Афганістан | Бангладэш | Бахрэйн | Бруней | Бутан | В'етнам | Грузія | Егіпет¹ | Емен | Ізраіль | Індыя | Інданезія | Іарданія | Ірак | Іран | Казахстан² | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кіргізія | Кітай | КНДР | Кувейт | Лаос | Ліван | Малайзія | Мальдывы | Манголія | Непал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Расія² | Саудаўская Аравія | Сінгапур | Сірыя | Таджыкістан | Тайланд | Туркменія | Турцыя² | Узбекістан | Усходні Тымор | Філіпіны | Шры-Ланка | Японія |
|
| Непрызнаныя дзяржавы | |
| ¹ У асноўным у Афрыцы ² Часткова ў Еўропе |
| Краіны Афрыкі: Гісторыя | |
|---|---|
|
Алжыр | Ангола | Бенін | Батсвана | Буркіна-Фасо | Бурундзі | Габон | Гамбія | Гана | Гвінея | Гвінея-Бісау | Джыбуці | Егіпет¹ | Замбія | Зімбабвэ | Каба-Вердэ | Камерун | Кенія | Каморы | Дэмакратычная Рэспубліка Конга | Рэспубліка Конга | Кот-д'Івуар | Лесота | Ліберыя | Лівія | Маўрыкій | Маўрытанія | Мадагаскар | Малаві | Малі | Марока | Мазамбік | Намібія | Нігер | Нігерыя | ПАР | Паўднёвы Судан | Руанда | Сан-Тамэ і Прынсіпі | Свазіленд | Сейшэльскія Астравы | Сенегал | Самалі | Судан | Сьера-Леонэ | Танзанія | Тога | Туніс | Уганда | Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка | Чад | Экватарыяльная Гвінея | Эрытрэя | Эфіопія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова ў Азіі |
| Краіны Еўропы: Гісторыя | |
|---|---|
|
Аўстрыя | Азербайджан¹ | Албанія | Андора | Арменія¹ | Беларусь | Бельгія | Балгарыя | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Вялікабрытанія | Венгрыя | Германія | Грэцыя | Грузія | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Казахстан² | Кіпр¹ | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Мальта | Малдовы | Манака | Нідэрланды | Нарвегія | Польшча | Партугалія | Расія² | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Турцыя² | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
|
| Азорскія астравы | Аландскія астравы | Гернсі | Гібралтар | Джэрсі | Востраў Мэн | Фарэрскія астравы | Шпіцберген | Ян-Маен
|
|
| Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы | |
| ¹ Часткова або цалкам у Азіі, у залежнасці ад праведзенай мяжы (en) ² У асноўным у Азіі |
| Краіны Паўночнай Амерыкі: Гісторыя | |
|---|---|
|
Антыгуа і Барбуда | Багамы | Барбадас | Беліз | Гаіці | Гватэмала | Гандурас | Грэнада | Дамініка | Дамініканская Рэспубліка | Канада | Коста-Рыка | Куба | Мексіка | Нікарагуа | Панама | Сальвадор | Сент-Люсія | Сент-Вінсент і Грэнадзіны | Сент-Кітс і Невіс | ЗША | Трынідад і Табага | Ямайка |
|
| Залежныя тэрыторыі | |
| Краіны Паўднёвай Амерыкі: Гісторыя | |
|---|---|
| Залежныя тэрыторыі | |
| Краіны Акіяніі: Гісторыя | |
|---|---|
|
Аўстралія • Вануату • Кірыбаці • Маршалавы Астравы • Мікранезія • Науру • Новая Зеландыя • Палау • Папуа — Новая Гвінея • Самоа • Саламонавы Астравы • Тонга • Тувалу • Фіджы |
|
| Залежныя тэрыторыі | |