Эраст Сукоўскі
Эраст Сукоўскі | |
---|---|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | акварэль, пейзаж і жанравы жывапіс |
Эраст Суко́ўскі[1] — беларускі і рускі мастак 2-й паловы XIX — пачатку XX стагоддзя[1].
Амаль ніякіх біяграфічныхзвестак аб Эрасту Сукоўскаму не знойдзена[2]. Верагодна вучыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў[1]. Вучыўся ў Першым кадэцкім корпусе, але яго не скончыў[3]. Працаваў памочнікам падатковага інспектара ў Бабруйскім павеце, рэгіянальнага падатковага інспектара ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні[3]. Працаваў акцызным наглядчыкам[2]. У 1890-х гадах прыехаў у Мінск.
Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі. Пісаў пейзажы і жанравыя кампазіцыі. Трымаўся пазіцый крытычнага рэалізму (творы «Сям’я цесляроў», «Асуджаны», «Апраўданая», «З запрашэннем», «Жабракі» і інш.)[1]. Аўтар пейзажаў «Дарога ў палескіх балотах ў завіруху», «Зімовая дарогу па рацэ на Палессі», «Раніцай на пароме», «Сядзіба ў пінскіх балотах», «Па дарозе на возера Свіцязь», «Мора ў Остэндзе» Сярод жанравых кампазіцый: «Паляўнічая тройка», «Местачковы аркестр» (1911), «Паездка цугам» і інш.
У 1891 годзе ў залах Дваранскага сходу ў Мінску адбылася выстаўка, на якой сярод іншых былі паказаны карціны Эраста Сукоўскага[2].
Творы мастака не захаваліся[2]. Па іншых звестках у славянскім і балтыйскім аддзеле Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі захоўваюцца карціны, вызначаныя як працы Эраста Сукоўскага, «Накатная гаць па балоце ў даліне ракі Бобрык Пінскага павета», «Млынавая запруда на рацэ Рудзенка Рэчыцкага павета і балота, утворанае пад яе ўплывам», «Від неасушанага балота», «Пераправа праз вадкае балота з цвёрдым дном паміж вёскамі Загаллем і Ямінскам Бабруйскага павета», «Жыхар Паўднёвай (Зарэчнай) часткі Пінскага павета, апантаны каўтуном»[3].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Сукоўскі Эраст // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 260. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Шибеко 3. В., Шибеко С. Ф. Минск: Страницы жизни дореволюционного города — Мн.: Полымя, 1990. — 352 с., [1] отд. л. карт.: ил. - 13 000 экз. — ISBN 5-345-00131-6. (руск.)