Эстонская акадэмія ўнутраных спраў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эстонская акадэмія ўнутраных спраў
Выява лагатыпа
Будынкі Акадэміі ўнутраных спраў, від з вуліцы Пехклі
Будынкі Акадэміі ўнутраных спраў, від з вуліцы Пехклі
Заснаваны 1992[1]
Сайт sisekaitse.ee/epsa
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эстонская акадэмія ўнутраных спраў (эст.: Eesti Sisekaitseakadeemia) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Эстоніі. Забяспечвае прафесійную адукацыю эстонскіх дзяржаўных служачых пры Міністэрстве ўнутраных спраў Эстоніі. Мэта акадэміі — забяспечыць бяспку дзяржавы і яе стабільнае развіццё, а таксама ўнесці свой уклад у бяспеку Еўрапейскага Саюза. Акадэмія была заснавана 15 красавіка 1992 года і базуецца ў Таліне. Яна мае аб’екты ў Пярнускім павеце і ў воласці Вяйке-Маар’я .

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Акадэмія была заснавана 15 красавіка 1992 г. урадам Эстоніі. Вучоба пачалася 12 кастрычніка. Праводзіліся курсы для курсантаў міліцыі, следства, мытні, памежнай аховы і абароны. У 1993 годзе школа была перайменавана ў Эстонскую акадэмію нацыянальнай абароны. У 1999 годзе выкладанне афіцэраў сіл абароны было пераведзена ў Ваенную акадэмію Эстоніі . У 2004 г. да акадэміі былі далучаны Школа выратавання Вяйке-Маяр’я і Паліцэйская школа Пайкусэ, а ў 2006 г. да акадэміі далучылася і школа памежнай аховы Мурастэ. У 2010 г. у сувязі з фарміраваннем сумеснага Савета міліцыі і памежнай службы акадэмія была рэфармавана, аб’яднаўшы паліцэйскі каледж і пагранічны каледж. Акрамя гэтага быў створаны Інстытут унутранай бяспекі. У 2015 годзе міграцыйныя даследаванні былі перададзены Талінскаму універсітэту . [2]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Вышэйшым органам акадэміі, які прымае рашэнні, з’яўляецца савет. Савет складаецца з рэктара, прарэктараў, дырэктараў, кіраўніка інстытута і прадстаўнікоў акадэмічнага складу, студэнтаў і Міністэрства ўнутраных спраў. Кіраўнік савета — рэктар. Існуе таксама Кансультатыўны орган, які ўносіць прапановы па развіцці акадэміі рэктару, савету і Міністэрству ўнутраных спраў. Рэктара таксама кансультуе рэктарат, які складаецца з прарэктараў і дырэктараў каледжаў. Акадэмія складаецца з каледжаў, інстытутаў і цэнтраў. Ёсць чатыры каледжы і адзін інстытут: Фінансавы каледж, Каледж юстыцыі, Каледж паліцыі і памежнай аховы, Каледж выратавання і Інстытут унутранай бяспекі. Цэнтры ўзначальваюць прарэктары. Прарэктар па вучэбнай рабоце кіруе Моўным цэнтрам, Цэнтрам дадатковай адукацыі і Дэпартаментам па справах. Прарэктар па пытаннях развіцця кіруе Дэпартаментаментам міжнародных адносін і развіцця, а таксама кіруе бібліятэкай. Акрамя таго, існуюць розныя адміністрацыйныя аддзелы, такія як Дэпартамент адміністравання, Фінансавы дэпартамент, Генеральны дэпартамент і Дэпартамент камунікацыі.[3][4]

Зноскі