Эталійскі саюз

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Грэцыя і Македонія ў 200 г. да н. э.

Эталійскі саюз: палітычнае аб'яднанне старажытнагрэчаскіх полісаў Сярэдняй Грэцыі. Існавала з 3 ст. да н.э. да 146 да н.э. Перад 3 ст. да н.э. так называўся саюзплямёнаў, што насялялі старажытнагрэчаскую вобласць Этолію.

Да 3 ст. да н.э. у саюз увайшла частка Фесаліі, Беотыя, рад полісаў Пелапанеса, востраў Кефалонія. Члены саюзу мелі роўныя правы і абавязкі, агульнае грамадзянства, ва ўнутраных справах захоўвалі аўтаномію. Саюз распаўся пасля заваявання Грэцыі Рымам (146 да н.э.).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.1. А — Афіна / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1969. — 624 с.: іл., карты.