Юзаф Валовіч (староста лінгоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Валовіч
суддзя гродскі гарадзенскі[d]
1756 — 1764
Папярэднік Ваўжынец Ануфрый Хлявінскі[d]
Пераемнік Віктарын Бухавецкі[d]
староста лінгоўскі[d]
1751 — 1764
цівун гандынскі[d]
1760 — 1765
падстароста гарадзенскі[d]
1764 — 1765
Папярэднік Антоні Тызенгаўз
Пераемнік Андрэй Антоні Гліндзіч[d]
17-ы падкаморы гарадзенскі[d]
1765 — 1772
Папярэднік Тадэвуш Юндзіл[d]
Пераемнік Ян Валкавіцкі[d]
15-ы маршалак земскі гарадзенскі[d]
1772 — 1779
Папярэднік Тадэвуш Юндзіл[d]
Пераемнік Ян Валкавіцкі[d]

Смерць 1779
Род Валовічы
Бацька Юрый Валовіч[d]
Жонка Магдалена з Міхневічаў[d] і Юстына з Юндзілаў[d]
Дзеці Антоній Валовіч, Бенедыкт Валовіч, Міхал Валовіч і Казіміра з Валовічаў[d]

Юзаф Валовіч (? — 1779) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Юрыя Валовіча.

Гарадзенскі гродскі суддзя ў 1756—1764 гг., цівун гандынскі ў 1760—1765 гг., у 1751—1764 гг. згадваецца старостам лінгоўскім, падстароста гарадзенскі ў 1764—1765 гг., падкаморы гарадзенскі ў 1765—1772 гг., гарадзенскі маршалак у 1772—1779 гг.

у 1765 г. «па гнядым кані з усёй амуніцыяй як на вайну» ставіўся на попіс гарадзенскай павятовай харугвы з Гожскай парафіі.

Памёр у 1779 годзе.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У першым шлюбе з Марыянай з Міхневічаў.

З 1764 года ў другім шлюбе з Юстынай з Юндзілаў, якая ў першым шлюбе была з Самуэлем Антоніем Скірмунтам, лоўчым гарадзенскім у 1730—1757 гг. i падстаростам судовым у 1748—1757 гг.

Меў сыноў:

А таксама трох дачок:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]