Юкіа Місіма

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Юкіа Місіма

Юкіа Місіма (сапр. Хіраока Кімітакэ; 14 студзеня 1925-25 лістапада 1970) — японскі пісьменнік, драматург.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гімназію, Такійскі ўніверсітэт. Аўтар 40 раманаў, 18 п'ес, шматлікіх апавяданняў, эсэ і публіцыстычных твораў. Сярод яго лепшых раманаў - «Споведзь маскі» (1948), «Залаты храм» (1956), «Вясенні снег» (1968), «Храм Світання» (1970) і інш. Вядомы таксама як рэжысёр, акцёр тэатра і кіно, дырыжор сімфанічнага аркестра, фатограф, спартсмен (у сферы бодыбілдынгу, каратэ). Глыбінныя вытокі сваёй творчасці бачыў у сублімацыі сваіх агрэсіўных, разбуральных схільнасцей і імпульсаў. Яго творы перакладзены на многія мовы свету, неаднаразова экранізаваліся, ставіліся на тэатральнай сцэне. Для яго творчай манеры характэрны глыбокі псіхалагізм, парадаксальныя разважанні і думкі, шакіруючыя сюжэты і паводзіны персанажаў, віртуознасць стылю, спалучэнне традыцый еўрапейскага мадэрнізму і традыцыйных японскіх мастацкіх каштоўнасцей. Скончыў жыццё самагубствам у форме традыцыйнага рытуалу японскіх самураяў (харакіры) пасля няўдалай спробы манархічнага ваеннага перавароту.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6