Юрый Андрэевіч Харын
Юрый Андрэевіч Харын | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 жніўня 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 красавіка 2021 (90 гадоў) |
Род дзейнасці | філосаф |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофскіх навук (1973) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Юрый Андрэевіч Ха́рын (13 жніўня 1930, с. Чаразера, Валагодская вобласць, Расія — 30 красавіка 2021) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (1991).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў у 1953 годзе Ленінградскі ўніверсітэт. З 1957 года ў Куйбышаўскім інжынерна-будаўнічым інстытуце, з 1973 года ў Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. З 1976 па 2003 гады загадчык кафедры Беларускага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, адначасова з 1995 года галоўны рэдактар часопіса «Чалавек. Грамадства. Свет».
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя працы па праблемах дыялектыкі, метадалогіі навук, пазнання, сацыяльнай філасофіі, методыцы выкладання філасофска-гуманітарных дысцыплін у вышэйшай і сярэдняй школе. Распрацаваў новыя канцэптуальныя падыходы да даследавання актуальных тэарэтыка-метадалагічных праблем гуманізацыі грамадскіх адносін, сацыяльнага дзеяння, духоўна-культурнай сінергіі сучаснага беларускага грамадства. Адзін з аўтараў і навук, рэдактар серыі навучальных дапаможнікаў па гуманістыцы.
Творы[правіць | правіць зыходнік]
- Диалектика социального отрицания. Мн., 1972;
- Социальное действие. Мн., 1980 (у сааўтарстве);
- Марксистская социальная диалектика. Мн., 1985;
- Очерки философии социального действия. Мн., 1994 (у сааўтарстве);
- Пятый круг бытия // Бел. думка. 1997. № 2;
- Философия: Учеб. пособие для студентов вузов. 5 изд. Мн., 2002 (у сааўтарстве).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Харын Юрый Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Нарадзіліся 13 жніўня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Ленінградскай вобласці
- Памерлі 30 красавіка
- Памерлі ў 2021 годзе
- Выкладчыкі БДЭУ
- Выкладчыкі БДУІР
- Дактары філасофскіх навук
- Прафесары
- Выпускнікі СПбДУ
- Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Філосафы Беларусі
- Філосафы XX стагоддзя
- Нарадзіліся ў Валагодскай вобласці
- Філосафы СССР