30 красавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ← Красавік → | ||||||
| п | а | с | ч | п | с | н |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
| 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
| 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
| 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
| 29 | 30 | |||||
| 2013 | ||||||
30 красавіка — сто дваццаты (сто дваццаць першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць]
- 1564: Дэрпцкі ваявода Андрэй Курбскі збег у Вялікае княства Літоўскае.
- 1789: У Нью-Ёрку, у той час сталіцы ЗША, Джордж Вашынгтон абраны першым прэзідэнтам ЗША.
- 1803: ЗША купілі ў Францыі Луізіану, па цане 4 цэнты за акр.
- 1992: У Жэневе абвешчана, што тэхналогія World Wide Web, распрацаваная супрацоўнікам Еўрапейскай лабараторыі фізікі элементарных часціц (CERN) Цімам Бернерсам-Лі, будзе бясплатнай.
- 1994: Набыла сілу Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
- 2003: Ракетныя сані ўсталявалі рэкорд хуткасці на Зямлі (10 325 км/г)
Нарадзіліся[правіць]
- 1245: Філіп III Смелы, кароль Францыі
- 1310: Казімір III Вялікі, кароль польскі, апошні з дынастыі Пястаў (пам. 5.11.1370)
- 1662: Марыя II, каралева Англіі
- 1777: Карл Фрыдрых Гаўс, нямецкі матэматык (пам. 23.2.1855)
- 1861: Мар'ян Здзяхоўскі, польскі літаратуразнавец
- 1863: Макс Складаноўскі, нямецкі вынаходнік, адзін з стваральнікаў кінематографа (пам. 30.11.1939)
- 1870: Франц Легар, аўстрыйскі кампазітар
- 1881: Янка Журба, беларускі паэт (пам. 7.1.1964)
- 1883: Яраслаў Гашак, чэшскі пісьменнік, стваральнік вобраза Швейка (пам. 3.1.1923)
- 1902: Тэадор Уільям Шульц, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (1979)
- 1916: Клод Шэнан, амерыканскі матэматык і інжынер, стваральнік тэорыі інфармацыі
- 1929: Фларыян Неўважны, прафесар літаратуразнавец і перакладчык, у т.л. з беларускай на польскую мову
- 1939: Рыгор Сасна, праваслаўны святар, гісторык праваслаўнай царквы на Беласточчыне
- 1956: Ларс фон Трыер, дацкі кінарэжысёр
- 1956: Ірына Багдановіч, беларуская паэтэса, літаратуразнаўца, крытык
- 1959: Стывен Джозеф Харпер, канадскі палітык, прэм'ер-міністр Канады
Памерлі[правіць]
- 1315: Маргарыта Бургундская, каралева Францыі
- 1555: Марцэл II, Папа Рымскі
- 1632: Жыгімонт Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1587—1632), кароль шведскі (1592—1599) (нар. 20.6.1566)
- 1642: Дзмітрый Пажарскі, адзін з кіраўнікоў паўстання супраць цара Уладзіслава Вазы ў Маскоўскай дзяржаве (нар. 1.11.1578)
- 1883: Эдуард Манэ, французскі мастак, адзін з заснавальнікаў імпрэсіянізму (нар. 23.1.1832)
- 1945: Адольф Гітлер, кіраўнік нацысцкай Германіі (нар. 20.4.1889)
- 1999: Альфрэд Эрнст Рамсэй, брытанскі футбольны трэнер (нар. 22.2.1920)
- 2007: Грэгары Лемаршаль, французскі спявак
Святкуюць[правіць]
В'етнам, Дзень Перамогі.
Мексіка, Дзень дзіцяці.
Нідэрланды, Дзень Каралевы.
Швецыя, Дзень Караля
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме 30 красавіка