Дыялектыка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Дыялектыка (грэч. διαλεκτική (транслітэрацыя Диалэктике) — мастацтва спрачацца, разважаць), лагічная форма і спосаб рэфлексійнага тэарэтычнага мыслення, якое мае сваім прадметам супярэчанні мыслення і яго зместу. У вузкім сэнсе — назва гнасеалагічнага метаду (метадалагічнага прынцыпу пазнання), які рэалізуецца па схеме «тэзіс — антытэзіс — сінтэз».
У гісторыі філасофіі выдзяляюцца тры асноўныя гістарычныя формы дыялектыкі:
- дыялектыка антычнасці
- ідэалістычная дыялектыка нямецкай класічнай філасофіі 18-19 стагоддзяў
- матэрыялістычная дыялектыка.
| Сем вольных мастацтваў | |
|---|---|
| Трывіум | Граматыка · Рыторыка · Дыялектыка (Логіка) |
| Квадрывіум | Арыфметыка · Геаметрыя · Астраномія · Музыка |